Беларуская праваслаўная царква, другая афіцыйная назва Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату — кананічнае царкоўна-адміністрацыйнае аб’яднанне праваслаўных епархій у межах Беларусі.
Дзейнасць
Паводле 9-га артыкула Статута, Беларуская праваслаўная царква ажыццяўляе:
аздараўленне, ладжанне паломніцтва і правядзенне рэлігійных нарад і з’ездаў;
вытворчасць, набыццё і пашырэнне рэлігійнай літаратуры, гуказапісаў і відэа, абрадавых прадметаў і адзення святароў[3].
Кіраванне
Сінод (грэч.Σύνοδος — сход). Паводле 14-га артыкула Статута БПЦ, «складаецца з архірэяў (грэч.ἀρχι- + ἱερεύς — старэйшы жрэц), якія кіруюць праваслаўнымі епархіямі, размешчанымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Згодна з 17-м артыкулам, зацвярджае статуты БПЦ, епархій і стаўрапігіяльных манастыроў. Выбірае епархіяльных архірэяў і стварае падпарадкаваныя ўстановы, у тым ліку прадпрыемствы. Зацвярджае «Уставу на царкоўны суд БПЦ». Прызначае рэктараў духоўных вучылішчаў і ігуменаў манастыроў. Прызначае склад Рэвізійнай камісіі[3]. Згодна з 12-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), «Епархіяльныя і вікарныя архірэі Экзархату абіраюцца і прызначаюцца Святым Сінодам (РПЦ) на прапанову Сінода Экзархату».
Экзарх (грэч.ἔξαρχος — намеснік). Паводле Статута БПЦ, з’яўляецца архімандрытамЖыровіцкага манастыра Успення Багародзіцы (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць). Склікае Сінод і зацвярджае прысуджэнне царкоўных навуковых ступеняў і званняў[3]. Згодна з 9-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута РПЦ, «Экзарх абіраецца Святым Сінодам (РПЦ) і прызначаецца патрыяршым Указам».
На 2015 г. пры Сінодзе дзейнічала 17 аддзелаў і камісій:
Кіраўніцтва справамі Мінскай экзархіі, Царкоўны суд, Выдавецкі савет;
10 аддзелаў: 1) узаемін царквы і грамадства, 2) інфармацыйны, 3) манастыроў і манаства, 4) справаў моладзі, 5) рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, 6) царкоўнай дабрачыннасці і грамадскага служэння, 7) паломніцкі, 8) узаемін з казацтвам, 9) узаемін з Узброенымі сіламі і іншымі вайсковымі фармаваннямі Рэспублікі Беларусь, 10) турэмнага служэння;
4 камісіі: 1) кананізавання святых, 2) рэвізійная, 3) узнагарод, 4) пытанняў сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства[4].
Гісторыя беларускай царквы пачынаецца з заснавання ў 992 годзе Полацкай епархіі. Да XIII ст. Беларуская праваслаўная царква складалася з 2 епархій --Полацкай і Тураўскай (1005), якія ўваходзілі ў Кіеўскую мітраполію. У сувязі з раздзяленнем Кіеўскай мітраполіі на праваслаўную царкву ў межах Вялікага Княства Маскоўскага і праваслаўную царкву Вялікага Княства Літоўскага (Літоўскую мітраполію з 1316 года) Полацкая, а з 1347 года і Тураўская епархіі ўвайшлі ў склад Літоўскай мітраполіі. У 1459 годзе адбылося канчатковае аддзяленне Кіеўскай (Літоўска-Навагрудскай) мітраполіі ад Маскоўскай. У сярэдзіне XVI ст. у склад Літоўска-Навагрудскай мітраполіі (цэнтр у Навагрудку, потым у Вільні) уваходзіла 10 епархій:
Пасля Брэсцкай уніі1596 г. праваслаўная царква ў ВКЛ як кананічна цэлае перастала існаваць. Зноў заснавана ў 1632 г. у Магілёве. Магілёўская (Беларуская) епархія была адзінай праваслаўнай епархіяй у межах Беларусі да канца XVIII ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. заснавана Мінская епархія. У 1833 г. адноўлена Полацкая, створаны Віленская (1840 г.) і Гродзенская (1900 г.) епархіі. У Брэсце, Беластоку, Слуцку, Гомелі, Коўне і Дзвінску існавалі кафедры вікарных епіскапаў. Усе епархіі ўваходзілі ў склад Грэка-расійскай царквы і знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Свяцейшага кіруючага Усерасійскага Сінода. Да пачатку 1-й паловы сусветнай вайны ў 5 праваслаўных епархіях Беларусі былі 3552 храмы і 35 манастыроў, 3 духоўныя семінарыі. Кожная з епархій мела свае перыядычныя выданні. У Заходняй Беларусі, якая ў 1921 г. адышла да праваслаўнай епархіі (Віленская, Гродзенская і Палеская) былі ў юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай царквы. У БССР у 1922 г. была ўтворана Беларуская праваслаўная мітраполія на чале з мітрапалітам Мелхіседэкам Паеўскім (1920—1927), які меў тытул «мінскі і беларускі». У складзе мітраполіі знаходзіліся Мінская, Бабруйская, Мазырская і Слуцкая епархіі. Аднак рэпрэсіўная палітыка савецкіх улад у адносінах да царквы (арышты, забойствы святароў, масавае закрыццё і руйнаванне храмаў і манастыроў) прыпыніла царкоўнае жыццё. Не існавала ніводная з кананічных беларускіх праваслаўных епархій. У час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1942 г. адноўлена 6 епархій: Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская і Смаленская. Беларускую праваслаўную царкву ўзначальваў мітрапаліт мінскі і ўсея Беларусі Панцялеймон (Ражноўскі). У канцы 1941 г. у афіцыйных царкоўных дакументах упершыню была ўжыта назва «Беларуская праваслаўная царква». У час вайны Беларуская праваслаўная царква кананічна не падпарадкоўвалася ніякай іншай царкве. Спробы належным чынам аформіць яе аўтакефалію былі беспаспяховыя. Пасля вайны кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы ажыццяўлялася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы. Створаныя раней епархіі не аднаўляліся. Кіруючы мінскі архірэй (насіў тытул «мінскі і беларускі») ажыццяўляў кіраўніцтва непасрэдна. Кіруючыя Мінска-Беларускія архірэі:
У 1957 годзе Беларуская праваслаўная царква мела 968 храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, 3 манастыры, 1 духоўную семінарыю. У выніку чарговых ганенняў на царкву ў канцы 1950 — пачатку 1960-х г. засталося 369 царкоўных прыходаў і 1 манастыр; духоўная семінарыя была закрыта.
У канцы 1980-х г. пачалося адраджэнне царкоўнага жыцця. Да 1992 года было адноўлена 9 епархій: Полацкая, Магілёўская, Пінская, Брэсцкая, Гомельская, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Віцебская. У 2004 г. таксама адноўлена Бабруйская епархія. Усе епархіі уваходзяць у Беларускі Экзархат. Усе кіруючыя епіскапы епархій (зараз іх 15) складаюць Сінод, якому належыць вышэйшая заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада (у межах, якія дазваляе Статут РПЦ і Статут БПЦ).
З часу стварэння Экзарахата ў 1989 г. Сінод узначальвае Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. На пачатак 2012 г. у Беларускай Праваслаўнай Царкве налічвалася 11 епархій, 13 епіскапаў (з іх 2 вікарныя), 1555 прыходаў, 14 мужчынскіх і 20 жаночых манастыроў, 1485 святароў, 166 дыяканаў.
На 2020 год у Беларускай праваслаўнай царкве служылі 17 архірэяў, з якіх 14 — епархіяльныя епіскапы, 1 — вікарны епіскап, 2 — архірэі на спачыне; 6 архірэяў мелі сан епіскапа, 8 — архіепіскапа, 2 — мітрапаліта. Усе кіруючыя епіскапы, за выключэннем вікарных, з’яўляюцца членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы[5].
Патрыяршыя Экзархі ўсяе Беларусі
16 кастрычніка 1989 — 25 снежня 2013 — мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў).
25 снежня 2013 — 25 жніўня 2020 — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел (Панамароў).
25 жніўня 2020 — цяперашні час — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін (Тупека).
У кастрычніку 2014 года са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Для каардынацыі дзейнасці правячых архірэяў новаствораных епархій была заснавана Мінская мітраполія ў складзе Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархій. У снежні 2014 года са складу Навагрудскай епархіі была вылучана Лідская епархія[2].
На 2020 год у юрысдыкцыю Беларускай праваслаўнай царквы ўваходзілі 15 епархій і Мінская мітраполія[2]:
Да ўзнагарод Беларускай праваслаўнай царквы адносяцца ордэны, медалі ордэнаў і Грамата Патрыяршага Экзарха. Імі могуць быць ганараваны архірэі, клірыкі, недухоўныя і свецкія асобы, прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігій. Узнагароды ўручаюцца за канкрэтныя дзеянні — будаўніцтва храмаў, працы на ніве пастырскага, асветніцкага, прапаведніцкага служэння, унёсак у захаванне традыцыйных каштоўнасцей у грамадстве. Нагодамі для ўзнагароджання могуць быць асвячэнне храма, значныя падзеі царкоўнага жыцця, круглыя даты хіратоніі, юбілеі[6].
Рашэнне пра ўзнагароджанне прымае Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уручэннем узнагарод і праверкай дакументаў на прадмет адпаведнасці крытэрыям займаецца Камісія па ўзнагародах Беларускага экзархата[6].
У Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны 5 ордэнаў і 2 медаля[6]:
Сінадальныя аддзелы, установы і епархіі Беларускай праваслаўнай царквы могуць зацвярджаць свае медалі, граматы і знакі адрознення, пры гэтым іх назвы не павінны супадаць з назвамі агульнацаркоўных узнагарод БПЦ і РПЦ, а калодкі медалёў не павінны паўтараць калодкі іншых епархіяльных медалёў. Гэтыя ўзнагароды носяцца на левым баку грудзей, ніжэй за агульнацаркоўныя медалі РПЦ, БПЦ і іншых памесных цэркваў[6].
Беларуская праваслаўная царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 421—422.
Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репр. изд. Мн., 1990).
Карташев А. В. Очерки по истории русской церкви. Т. 1—2. Париж, 1959 (репр. изд. М., 1991).
Макарий, архиепископ Литовский и Виленский. История Русской церкви. Т. 9, кн. 4. СПб., 1879.