Радовішча торфу Смятанка, 6 радовішчаў цагельнай сыравіны, 3 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, 3 радовішчы будаўнічых пяскоў. На Шклоўшчыне існуе цэлая сетка глыбока ўрэзаных яроў, у якіх агаляюцца ледавіковыя і міжледніковыя пароды — Ніжнінскі роў. Па дну яго выяўляецца старажытнаазёрная тоўшча. Гэтае месца дэталёва даследавана беларускімі вучонымі і аб’яўлена помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Другі разрэз, больш старажытны, Александрыйскага межледнікоўя, вядомы беларускім вучоным з 1929 года — Мацвееў роў. Ён побач з вёскай Александрыя.
Насельніцтва раёна паводле перапісу 2019 года складае 26,0 тыс. чалавек. Усяго акрамя Шклова ў складзе раёна налічваецца 202 населеныя пункты.
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгунка і аўтатраса Орша — Магілёў, Шклоў звязаны аўтадарогамі з Круглым і Горкамі, ёсць дарога на Бялынічы.
Культура
Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).
Помнікі архітэктуры горада — будынак сінагогі (2-я палова 17 ст.), Ратуша (18 ст.), жылыя дамы 18 і канца 19 ст., будынак папяровай фабрыкі (1898 год), касцёл канца 19-пачатку 20 ст., Праабражэнская царква і асабняк пачатку 20 ст.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.