У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 па 1960 гады Масленікаў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Аформіў спектаклі: у тэатры оперы і балета «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева і «Прададзеная нявеста» Б. Сметаны (1949), «Салавей» М. Крошнера і «Дэман[ru]» А. Рубінштэйна (1950), «Паяцы» Р. Леанкавалы і «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага (1951), «Іаланта» П. Чайкоўскага і «Страшны двор» С. Манюшкі (1952), «Маладая гвардыя» Ю. Мейтуса (1954), «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (1957), «Яснае світанне» А. Туранкова (1958), «Джаконда» А. Панкелі (1962) і інш[2].
З 1960 па 1964 год займаў пасаду рэктара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1965—1967 кіраваў майстэрняй тэатральных мастакоў БДТМІ.
З 1967 па 1979 г. — загадчык кафедры мастацкага афармлення тканін і вырабаў з іх.
Займаўся афармленнем спектакляў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.
Аўтар пейзажаў: «Жнівень» (1953), «Хвоі» (1956), «Перад цвіценнем» (1957), «Золата бярозы» (1959), «Пачатак вясны» (1961), «Беларускі пейзаж» i «На ўскраіне Мінскай» (1963), «Над возерам» i «Абуджэнне» (1969), «Азёрны край» (1970), «На Вячы» (1971), серыі «Па родным краі» i «Алтайскі цыкл» (1972), «На раўнінах Палесся» (1980) і іншыя. Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), артыкула па мастацтве Беларусі для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977); адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—1994).
У 1994 годзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрыта карцінная галерея П. В. Масленікава, з 1997 года музей носіць імя мастака, побач з музеем усталяваны яго бюст працы скульптара У. Лятуна.
Памёр 6 верасня 1995 года ў вёсцы Княжыцы Гарадзецкага сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Сям’я
Дачка — Вера Пракапцова (1947—2021) — беларуская мастацтвазнаўца.
История Могилёва: Мультимедийный проект// Беляева Г. Н., СШ № 34: Разработка и дизайн МГКУП «ЦГИС», 2006—2010. DVD
Пракапцова В. П.Ма́сленікаў Павел Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 466—467. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.