19 студзеня: Расійскія войскі выйшлі ў цэнтр Грознага і захапілі Прэзідэнцкі палац.
Люты
13 лютага: У станіцы Сляпцоўскай (Інгушэція) прайшлі перамовы паміж камандуючым расійскай групоўкай войск Анатолем Куліковым і начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл Чачні Асланам Масхадавым.
Сакавік
6 сакавіка: Пасля адступлення атрада сепаратыстаў чачэнскага палявога камандзіра Шаміля Басаева горад Грозны цалкам перайшоў пад кантроль расійскіх узброеных сіл.
20 сакавіка: У такійскім метро была праведзена газавая атака з выкарыстаннем зарына. Ініцыятары — рэлігійная секта Аум Сінрыкё.
26 сакавіка: Увайшла ў сілу Шэнгенская дамова, падпісаная 14 чэрвеня 1985 года пяццю еўрапейскімі дзяржавамі (Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам, Францыяй, Германіяй).
14 мая: Рэферэндум па пытаннях надання рускай мовы роўнага статусу з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.