Інгушэція не мяжуе з Кабардзіна-Балкарыяй, нягледзячы на тое, што наяўнасць такой мяжы адзначана на афіцыйных сайтах абедзвюх рэспублік. Інгушэцію ад КБР аддзяляе вельмі вузкая паласа зямлі, на якой знаходзіцца паселішча з асяцінскай назвай Хурыкау («Сонечнае сяло») пераважна населенае інгушамі. Хоць сітуацыя з гэтым пярэсмыкам няпростая, фармальна і юрыдычна ён адносіцца да Паўночнай Асеціі. Паміж Паўночнай Асеціяй і Інгушэціяй існуе тэрытарыяльная спрэчка — Інгушэція аспрэчвае частку Прыгараднага раёна Паўночнай Асеціі на ўсход ад Уладзікаўказа. Па тэрыторыі Інгушэція — самы маленькі рэгіён Расіі (не ўлічваючы гарадоў федэральнага падначалення Масквы і Санкт-Пецярбурга).
Інгушэція размешчаная на паўночных схілах перадгор’я Вялікага Каўказскага хрыбта, у цэнтральнай яго частцы. Назва рэспублікі паходзіць ад рускага наймення карэннага насельніцтва (інгушы — верагодня, ад назвы сяла Ангушт). Саманазва народа — «галагай».
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва 465,0 тыс. чал. (2005); інгушы (77,3 %), чачэнцы (20,4 %), рускія (1,2 %). Шчыльнасць насельніцтва: 141,6 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 42,6 %.
Гісторыя
Інгушэція ўвайшла ў склад Расійскай імперыі ў 1810 годзе. У 1860 годзе па ўказе імператара Аляксандра II ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа была створана Церская вобласць, у склад якой увайшлі Чачэнская, Ічкерыйская, Інгушская і Нагорная акругі.
Пасля ўсталявання Савецкай улады, у сакавіку 1920, Церская вобласць была расфармавана, а Чачэнская (аб’яднаная з Ічкерыйскай) і Інгушская (аб’яднаная з Нагорнай) акругі сталі самастойнымі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі. 20 студзеня1921 года, Чачня і Інгушэція разам з Карачаева-Чаркесіяй, Кабардзіна-Балкарыяй і Паўночнай Асеціяй увайшлі ў зноў створаную Горскую АССР. 7 лістапада1924 года Горская АССР была ліквідаваная, у сувязі з чым была ўтворана Інгушская АА у складзе РСФСР.
9 студзеня1957 з вяртаннем дэпартаваных жыхароў Чачэна-Інгушская АССР была адноўлена (пры гэтым Прыгарадны раён, які да гэтага часу ўжо засялілі асяціны, быў уключаны ў склад Паўночнай Асеціі). 15 мая1991 года ЧІАССР пераназвана ў Чачэна-Інгушскую Рэспубліку. 1 кастрычніка 1991 года рашэннем Вярхоўнага Савета РСФСР Чачэна-Інгушская Рэспубліка была падзеленая на Чачэнскую і Інгушскую Рэспублікі. У склад рэспублікі ўвайшлі тры адміністрацыйных раёна былой Чачэна-Інгушэціі: Сунжанcкі, Малгабекскі і Назранскі. Сталіцай абраны былы раённы цэнтр Назрань. Будуецца новая сталіца — горад Магас.
У Інгушэціі 4 горада: Магас (сталіца рэспублікі), Назрань, Малгабек, Карабулак. На тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца самы вялікі ў Расіі па колькасці жыхароў сельскі населены пункт — станіца Арджанікідзаўская (65,5 тысяч чалавек), а таксама самы маленькі ў Расіі горад — Магас (301 чалавек).