Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года[3]. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну.
12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію[4].
11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай аб прызнанні яе незалежнасці[5].
3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны.
Ацэнкі
Урад Украіны ўспрымае людзей, якія абвясцілі ЛНР, як сепаратыстаў і тэрарыстаў. У маі 2014 года дэпутаты аблсавета Луганскай вобласці заявілі, што варта паважаць волю грамадзян, выказаную на рэферэндуме ЛНР[6], яго старшыня В. Галенка ахарактарызаваў сілавую аперацыю Украіны як «антытэрарыстычную па назве, а па сутнасці тэрарыстычную і скіраваную супраць свайго народа»[7].
Генеральная пракуратура Украіны 17 мая 2014 года абвясціла ЛНР тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва т. зв. «рэспублік» заведзены крымінальныя справы[8].
У сваю чаргу, кіраўніцтва ЛНР заяўляе, што лічыць цэнтральны ўрад «кіеўскай хунтай», які здзяйсняе злачынствы супраць насельніцтва рэспублікі[9][10].
Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %[18].