Алег Яраслававіч Цягнібок (укр.: Олег Ярославович Тягнибок; нар. 7 лістапада1968, Львоў) — украінскі палітычны дзеяч, лідар Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». Народны дэпутат Украіны трэцяга і чацвёртага склікання. Вызначае сябе як украінскі нацыяналіст. З 2006 года — дэпутат львоўскай абласной рады. Кандыдат на пост мэра Кіева на датэрміновых выбарах 2008 года. Атрымаў 1,37 % (восьмы з сямідзесяці кандыдатаў).