Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (Савецкі Саюз, СССР, Саюз ССР) — шматнацыянальная сацыялістычнаядзяржава, якая існавала ў 1922—1991 гадах на тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Еўразіі (у еўрапейскай і азіяцкай частках) плошчай (пад канец свайго існавання) 22,4 млн км². Складаўся з саюзных рэспублік, якія паводле канстытуцыі з’яўляліся суверэннымі дзяржавамі. У склад асобных рэспублік уваходзілі аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці і аўтаномныя акругі.
Гісторыя
Перадгісторыя
Яшчэ да звяржэння царызму ў палітычным спектры Расіі вызначылася некалькі кірункаў наконт будучага дзяржаўнага будаўніцтва. Манархісты выступалі за непахіснасць асноў самадзяржаўя, захаванне адзінай і непадзельнай Расіі. Лібералы абаранялі дзяржаўнае адзінства з магчымым культурна-нацыянальным самавызначэннем народаў. Сацыял-дэмакраты, найперш бальшавікі, патрабавалі права нацый і народнасцей на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння нацыянальных дзяржаў. Аднак ажыццяўленне гэтага права бальшавікі разглядалі з пункту погляду класавай барацьбы пралетарыяту, паколькі лічылі, што буйныя цэнтралізаваныя дзяржавы забяспечваюць прастору для больш хуткага развіцця капіталізму, што набліжае сацыялістычную рэвалюцыю. Нацыям, якія пажадалі застацца ў цэнтралізаванай дзяржаве, бальшавікі абяцалі аўтаномію, хоць такія паўнамоцтвы ўяўляліся імі невыразна. Напачатку бальшавікі адмоўна ставіліся да ідэй федэралізму ў дзяржаўным будаўніцтве, хоць і дапускалі такую магчымасць. Неанародніцкія партыі (расійскія, украінскія эсэры, Беларуская сацыялістычная грамада і інш.) выступалі за безумоўнае права на самавызначэнне, аднак спачатку бачылі Расійскую дзяржаву федэратыўнай дэмакратычнайрэспублікай з абласнымі (тэрытарыяльнымі) і нацыянальна-асобнымі (экстэрытарыяльнымі) аўтаноміямі. Нацыянальныя сацыялістычныя партыі меркавалі аднесці да кампетэнцыі федэральнага цэнтра толькі знешнепалітычную дзейнасць, забеспячэнне функцыянавання адзінай грашовай сістэмы, кіраванне ваеннымі сіламі і чыгункай.
Пасля звяржэння самадзяржаўя ў сакавіку 1917Часовы ўрад дэклараваў поўнае раўнапраўе грамадзян незалежна ад веравызнання і нацыянальнасці, скасаваў мяжу яўрэйскай аселасці, абяцаў свабоду развіцця моў. Нягледзячы на абвяшчэнне Расіі рэспублікай (верасень 1917), Часовы ўрад не збіраўся ажыццяўляць права самавызначэння народаў, што выклікала незадаволенасць нацыянал-дэмакратычных рухаў. У верасні 1917 ў Кіеве адбыўся з’езд «народаў Расіі», скліканы Цэнтральнай украінскай радай, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскіх і ўкраінскіх эсэраў, БСГ, грузінскіх, армянскіх сацыялістаў і інш. З’езд прагаласаваў за дзяржаўнае ўладкаванне Расіі ў выглядзе федэрацыі аўтаномных абласцей і нацый, палічыў асноўным дэфектам «празмерную цэнтралізацыю заканадаўчай і выканаўчай улады». З’езд пастанавіў: незалежна ад склікання Усерасійскага Устаноўчага сейма склікаць мясцовыя нацыянальныя ўстаноўчыя сеймы, якія павінны вызначыць канкрэтныя формы сваіх адносін з цэнтральнымі органамі федэрацыі, а таксама ўнутраную арганізацыю аўтаномных устаноў канкрэтнага народа або вобласці. Аднак Часовы ўрад не прыслухаўся да патрабаванняў нацыянальных дзеячаў. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 і пераходу ўлады да Саветаў, Саўнарком прыняў Дэкларацыю правоў народаў Расіі, якая абвясціла роўнасць і суверэннасць усіх народаўкраіны, права на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, адмену ўсіх нацыянальных і нацыянальна-рэлігійных прывілеяў і абмежаванняў, свабоднае развіццё нацыянальных меншасцей і этнаграфічных груп. Пад уплывам нацыянальна-вызваленчага руху бальшавікі змянілі сваё стаўленне да федэралісцкіх ідэй, але сталі разглядаць савецкі федэралізм як перахрдную форму да поўнага інтэрнацыянальнага адзінства працоўных.
III Усерасійскі з’езд Саветаў (студзень 1918) паклаў пачатак утварэнню Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР). Аднак нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва маладых рэспублік праходзіла ў вострай палітычнай барацьбе і мела 2 кірункі: савецкі і парламентарны (на ўзор Заходняй Еўропы). Стварэнне незалежных нацыянальных савецкіх рэспублік некаторыя бальшавіцкія кіраўнікі разглядалі як спосаб вырашэння часовых палітычных, у т.л. знешнепалітычных задач, каб, з аднаго боку, супрацьстаяць заходнім краінам, а з другога — нейтралізаваць мясцовыя «сепаратысцкія» намаганні нацыянальных дзеячаў.
1 чэрвеня1919 г. па ініцыятыве ЦК РКП(б) і прапановах ЦВК Украіны, Савета абароны Літвы і Беларусі, урада Савецкай Латвіі быў прыняты Дэкрэт «Аб аб’яднанні савецкіх рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам». Ваенна-палітычны саюз дапамог савецкім рэспублікам выстаяць у грамадзянскай вайне і ваеннай інтэрвенцыі 1918—20, умацаваць уладу камуністам. 3 пераходам да мірнага будаўніцтва тэндэнцыя іх далейшага аб’яднання яшчэ больш узмацнілася. Аднак на шляхах нацыянальна-дзяржаўнага федэратыўнага ўсталявання вызначыліся супярэчнасці. 3 аднаго боку, рэспублікі былі фармальна незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, з другога — спробы цэнтралізацыі органаў кіравання прыводзілі да таго, што паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік, і такім чынам парушаліся падпісаныя двухбаковыя дагаворы.
У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся 2 пункты погляду: прапанова І. Сталіна ажыццявіць «аўтанамізацыю» савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР; ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае федэратыўнае аб’яднанне — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Разам з тым некаторыя партыйныя дзеячы ўбачылі ў ленінскім плане Саюза, ідэі канфедэрацыі, а іншыя прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць Камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу «дэмакратычнага цэнтралізму» і забяспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. У выніку пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.
Утварэнне СССР
З’езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з’езд Саветаў (снежань 1922) прызналі аб’яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня1922 I з’езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР[5], у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб’яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З’езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначыў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК; старшыні М. Калінін, Р. Пятроўскі, А. Чарвякоў, Н. Нарыманаў). На 2-й сесіі ЦВК сфарміраваны ўрад СССР — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з У. Леніным. У снежні 1922, у склад СССР увайшлі РСФСР (афіцыйна абвешчана ў студзені 1918), УССР (снежань 1917), БССР (студзень 1919) і ЗСФСР (снежань 1922) у складзе Азербайджанскай ССР (красавік 1920), Армянскай ССР (лістапад 1920) і Грузінскай ССР (люты 1921). Першая Канстытуцыя СССР (зацверджана 31 студзеня 1924 на II з’ездзе Саветаў СССР) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай.
Канстытуцыя СССР 1936 г. абмежавала паўнамоцтвы саюзных рэспублік. У ёй не было нават намёку на тое, што суб’екты СССР перадаюць значную частку паўнамоцгваў Саюзу, г.зн. дзейнічала не дагаворная, а канстытуцыйная норма. Павялічылася колькасць агульнасаюзных камісарыятаў.
Утварэнне СССР дало магчымасць сканцэнтраваць неабходныя сродкі для хуткага ажыццяўлення індустрыялізацыі, калектывізацыісельскай гаспадаркі і культурнага будаўніцтва. Гэта садзейнічала стварэнню буйнага эканамічнага патэнцыялу, які забяспечыў тэхніка-эканамічную незалежнасць дзяржавы. Хуткая суцэльная калектывізацыя вёскі дазволіла ўзяць у яе сродкі на патрэбы індустрыялізацыі і абароны.
Разам з тым камуністычная партыя кіравалася ідэямі «дзяржаўнага сацыялізму», што абумовіла далейшую цэнтралізацыю ўлады, абмежаванне паўнамоцгваў саюзных рэспублік, адзяржаўленне народнай гаспадаркі, згортванне эканамічна-матэрыяльных стымулаў. Стварэнне адміністрацыйна-каманднай сістэмы выклікала сур’ёзныя скажэнні ў грамадска-палітычным жыцці краіны, масавыя палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян. Аднак нягледзячы на розныя хібы і дэфармацыі грамадства, за гады першых пяцігодак быў створаны магутны палітычны і сацыяльна-эканамічны патэнцыял.
Пасля Другой сусветнай вайны міжнародная роля СССР значна вырасла. Савецкі Саюз з’яўляўся членам-заснавалььнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (з красавіка 1945) і адньім з пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Паводле рашэння Сан-Францыскай канферэнцыі 1945, скліканай з мэтай утварэння ААН, у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі былі таксамаі ўключаны БССР і УССР.
Пасля вайны СССР здолеў параўнальна хутка аднавіць разбураную гаспадарку.
Важнай рысай у нацыянальна-дзяржаўнай палітыцьі ў 1950-я г. стала пашырэнне правоў і ініцыятыў саюзных рэспублік. У маі1955 г. быў зменены парадак планавання і фінансавання народнай гаспадаркі рэспублік СССР. Замест ранейшага парадку зацвярджэння ўрадам СССР дэталёвых паказчыкаў па развіцці рэспубліканскай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, аховы здароўя цяпер вызначаўся толькі агульны аб’ём валавой і таварнай прадукцыі, а таксама капіталаўкладанняў па саюзных рэепубліках. Канкрэтнае планаванне аб’ёму вытворчасці і капіталаўкладанняў па прадпрыемствах і ведамствах было перададзена ў распараджэнне рэспубліканскіх саветаў міністраў. Яны атрымалі права выкарыстоўваць дадаткова выяўленыя і атрыманыя пры выкананні рэспубліканскага бюджэту даходы на фінансаванне жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, сацыяльна-культурных мерапрыемстваў. Пашырыліся таксама паўнамоцтвы саветаў міністраў саюзных рэспублік у кіраўніцтве прамысловасцю і будаўніцтвам. У распараджэнне рэспублік у 1956 г. перададзены функцыі па кіраўніцгве работай судовых устаноў і органаў юстыцыі. Аднак з пачатку 1970-х г. усё больш сталі выяўляцца адмоўныя рысы «дзяржаўнага сацыялізму» (абмежаванне дэмакратыі, адхіленне працоўных ад уласнасці і ўлады, парушэнні прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, бюракратызацыя дзяржаўнага апарату і інш.), што прывяло да паглыблення крызісных з’яў. У якасці прававой нормы ў арт. 6 Канстытуцыі СССР 1977 было замацавана, шго «кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з’яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза». Спробы паскорыць сацыяльна-эканамічнае развіццё на аснове канцэпцыі перабудовы (з сярэдзіны 1980-х г.) станоўчых вынікаў не прынеслі.
У канцы 1980-х г узмацніліся цэнтрабежныя тэндэнцыі ў саюзных рэспубліках, іх імкненне да суверэнітэту. Прычыны будучага распаду СССР, якія намеціліся ў канцы 1980-х г., заключаліся ў абмежаванні паўнамоцтваў саюзных рэспублік, кансервацыі многіх адсталых форм арганізацыі грамадства (кланавасць, пратэкцыянізм, бюракратыя), дыктаце цэнтра ў эканамічным монаразвіцці без уліку асаблівасцей кожнай рэспублікі, перараджэнні партыйнай, дзяржаўнай і інтэлектуальнай эліты ў асобны клан алігархаў на падставе першалачатковага назапашвання капіталу, скажэннях у духоўным жыцці народаў (уніфікацыя адукацыі і асветы, моўная асіміляцыя), наяўнасці нацыянальнага нігілізму пад сцягам барацьбы з нацыяналізмам, намаганнях Захаду да скасавання СССР як галоўнай перашкоды на шляху да распаўсюджання т.зв. «заходных каштоўнасцей», дапамозе заходных колаў групоўкам і плыням некамуністычнай скіраванасці, што тады дзейнічалі ў саюзных рэспубліках. Усё гэта паступова прыводзіла да радыкалізацыі палітыкі саміх саюзных рэспублік, якія бьілі незадаволены няўдалымі рэформамі, няздольнасцю федэральнага цэнтра вырашаць складаныя праблемы.
У сакавіку1990 г. Вярхоўны Савет Літвы абвясціў аб «аднаўленні незалежнасці літоўскай дзяржавы», скасаванні дзеяння Канстытуцыі Літоўскай ССР і Канстытуцыі СССР на тэрыторыі рэспублікі. У красавіку 1990 г. аб незалежнасці сваіх рэспублік заявілі Вярхоўныя Саветы Латвіі і Эстоніі. Працэс суверэнізацыі закрануў і іншыя рэспублікі, хаця спачатку яны не заяўлялі аб выхадзе з СССР. 12 чэрвеня 1990 г. прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце з’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі. 16 ліпеня 1990 г. дакумент адпаведнай накіраванасці прыняў Вярхоўны Савет Украіны. 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі зацвердзіў Вярхоўны Савет БССР; яна абвясціла вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і яе законаў.
У гэтых умовах кіраўніўцтва СССР паспрабавала распрацаваць праект новага саюзнага дагавора (лістапад 1990 г.). Аднак нават такая ініцыятыва цэнтра з боку кіраўнікоў суверэнных рэспублік шырокай падтрымкі не знайшла. IV з’езд народных дэпутатаў СССР (снежань 1990 г.) прыняў рашэнне аб правядзенні 17 сакавіка1991 г.Рэферэндуму аб захаванні СССР. Улады Грузіі, Літвы, Малдовы, Латвіі, Арменіі і Эстоніі не выканалі рашэнні IV з’езда народных дэпутатаў СССР аб правядзенні рэферэндуму. У той жа час за захаванне СССР выказалася 76,4 % прагаласаваўшых.
Насельніцтва СССР у 1989 г. складала прыблізна 278 млн чалавек, што рабіла СССР адной з краін з самым вялікім насельніцтвам. Самым вялікім па-колькасці народам з’яўляліся рускія (каля 145 млн.), затым украінцы (каля 44 млн.) і ўзбекі (каля 16 млн.).
Тэрытарыяльны падзел СССР
У 1954—1991 гадах у Савецкі Саюз уваходзілі 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):
↑Дэ-юрэ ў СССР да 1990 года не было афіцыйнай мовы. Руская мова фактычна з’яўлялася асноўнай мовай. Закон СССР ад 24 красавіка 1990 года «Аб мовах народаў СССР» вызначыў рускую мову афіцыйнай мовай СССР.
↑Пералічаны толькі дзяржавы — былыя саюзныя рэспублікі, якія цяпер — члены ААН. Дзяржавай-прадаўжальніцай СССР з’яўляецца Расійская Федэрацыя
Крыніцы
↑Hough, Jerry F. "The ‘Dark Forces," the Totalitarian Model, and Soviet History." The Russian Review, vol. 46, no. 4, 1987, pp. 397–403
↑Bergman, Jay. "Was the Soviet Union Totalitarian? The View of Soviet Dissidents and the Reformers of the Gorbachev Era." Studies in East European Thought, vol. 50, no. 4, 1998, pp. 247–281.
Gempa Bumi Sumba 1977Tampilkan peta IndonesiaTampilkan peta Nusa Tenggara TimurWaktu UTC1977-08-19 06:08:55ISC694739USGS-ANSSComCatTanggal setempat19 Agustus 1977Waktu setempat14:08Kekuatan8.3 MwKedalaman30.0 kmWilayah bencanaSumba, Sumbawa, IndonesiaAustraliaIntensitas maks.VIII (Parah)TsunamiyaKorban316 tewas1,100 luka-luka Gempa Bumi Sumba 1977 adalah rangkaian gempa yang terjadi di lepas pantai Sumba, Nusa Tenggara Timur, Indonesia. Gempa ini terjadi pada 19 Agustus 1977. G...
Artikel atau sebagian dari artikel ini mungkin diterjemahkan dari Rudolph Valentino filmography di en.wikipedia.org. Isinya masih belum akurat, karena bagian yang diterjemahkan masih perlu diperhalus dan disempurnakan. Jika Anda menguasai bahasa aslinya, harap pertimbangkan untuk menelusuri referensinya dan menyempurnakan terjemahan ini. Anda juga dapat ikut bergotong royong pada ProyekWiki Perbaikan Terjemahan. (Pesan ini dapat dihapus jika terjemahan dirasa sudah cukup tepat. Lihat pula: pa...
Al-Duhail SCBerkas:Al-Duhail SC (logo).pngNama lengkapAl-Duhail Sports ClubJulukanPara Ksatria MerahBerdiri2009; 15 tahun lalu (2009) (sebagai Lekhwiya)StadionStadion Abdullah bin KhalifaDoha, Qatar(Kapasitas: 9,000[1])KetuaKhalifa bin Hamad bin Khalifa Al ThaniManajerHernán CrespoLigaLiga Bintang Qatar2022–23Liga Bintang Qatar, 1 dari 12Situs webSitus web resmi klub Kostum kandang Kostum tandang Musim ini Al-Duhail Sports Club (Arab: نادي لخويا الرياضيcod...
La Rambla Panjang 1.2 km (0,7 mi)Lokasi Barcelona, Katalonia, SpanyolKoordinat 41°22′53″N 2°10′23″E / 41.38139°N 2.17306°E / 41.38139; 2.17306Dari Plaça de CatalunyaMenuju Monumen Christopher Columbus La Rambla adalah sebuah jalan di Barcelona, Spanyol. Jalan ini digunakan untuk pejalan kaki yang dipenuhi pepohonan, membentang sejauh 1,2 kilometer (0,75 mil) yang menghubungkan Placa de Catalunya di tengah dengan Monumen Christopher Columbus di Port Vell. L...
Costa Rican politician Rodolfo SolanoRodolfo Solano in 2021Minister of Foreign Affairs and WorshipIn officeJanuary 2020 – 8 May 2022Succeeded byArnoldo André Tinoco Rodolfo Solano Quirós is a Costa Rican politician who served as Minister of Foreign Affairs and Worship.[1][2] References ^ Presidente confirma a Rodolfo Solano como nuevo canciller de Costa Rica (in Spanish). Retrieved 9 January 2021. ^ Bravo, Josué (31 January 2020). Carlos Alvarado nombra a Rodolfo...
SirEdwin ArnoldLahir(1832-06-10)10 Juni 1832Gravesend, Gravesham, Kent, InggrisMeninggal24 Maret 1904(1904-03-24) (umur 71)London, InggrisPekerjaanWartawan, penyunting, dan penyairKebangsaanInggrisPendidikanUniversity College, OxfordKarya terkenalThe Light of AsiaTanda tangan Sir Edwin Arnold KCIE CSI (10 Juni 1832 – 24 Maret 1904) adalah seorang penyair dan wartawan asal Inggris. Ia dikenal karena membuat The Light of Asia.[1] Referensi ^ Sir Edwin Arno...
Cet article est une ébauche concernant le scepticisme scientifique. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) selon les recommandations des projets correspondants. Skeptics SocietyHistoireFondation 1992CadreType Organisation à but non lucratifPays États-UnisOrganisationFondateur Michael ShermerSite web (en) www.skeptic.commodifier - modifier le code - modifier Wikidata The Skeptics Society est une organisation à but non lucratif, soutenue par s...
Chinese singer and actress (1920–1957) For the Chinese-Japanese table tennis player, see Shu Arai. In this Chinese name, the family name is Zhou. Zhou XuanBornSu Pu (traditional Chinese: 蘇璞; simplified Chinese: 苏璞; pinyin: Sū pú)(1920-08-01)August 1, 1920Changzhou, Jiangsu, ChinaDiedSeptember 22, 1957(1957-09-22) (aged 37)Shanghai, ChinaOccupation(s)Singer, actressYears active1932–1954Spouses Yan Hua (m. 1938; div. 1...
Yiannis Boutaris Wali kota TesalonikaMasa jabatan1 Januari 2011 – 31 Agustus 2019PendahuluVasilis PapageorgopoulosPenggantiKostantinos Zervas Informasi pribadiLahir13 Juni 1942 (umur 82)[1]Thessaloniki, YunaniPartai politikDrassiAlma materUniversitas TesalonikaInstitut Arak AtenaPekerjaanPengusaha, pembuat arakSunting kotak info • L • B Yiannis Boutaris (bahasa Yunani: Γιάννης Μπουτάρης; kelahiran 13 Juni 1942[1]) adalah seoran...
Не путать с конкурсом «Мисс Вселенная Япония», который проходит с 1998 года Мисс Япония (яп. ミス日本コンテスト Мису Ниппон контэсуто) — ежегодный национальный конкурс красоты в Японии, проходящий с 1950 года. Победительницы 1950 — Фудзико Ямамото 1968 — Норико Судзуки 1...
American politician For other people named Julius Kahn, see Julius Kahn (disambiguation). This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (March 2013) (Learn how and when to remove this message) Julius KahnMember of the U.S. House of Representativesfrom California's 4th districtIn officeMarch 4, 1899 – March 3, 1903Preceded byJames G. Ma...
1791 expedition led by Charles Scott against Native Americans Blackberry CampaignPart of the Northwest Indian WarA portrait of Charles ScottDateMay 1791LocationNorthwest Territory40°24′3″N 86°57′36″W / 40.40083°N 86.96000°W / 40.40083; -86.96000Result American victoryBelligerents United States Wabash ConfederacyCommanders and leaders Charles Scott James Wilkinson UnknownCasualties and losses 5 wounded 32 killed 41 capturedvteNorthwest Indian War Vince...
Cet article est une ébauche concernant une localité luxembourgeoise. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) selon les recommandations des projets correspondants. Préizerdaul L'église de la Visitation-de-la-Bienheureuse-Vierge-Marie à Bettborn. Blason Logo Administration Pays Luxembourg Canton Redange Bourgmestre(Buergermeeschter) Mandat Marc Gergen 2017-2023 Codes postaux (liste détaillée) Code UAL 2 LU0000702 Indicatif téléphonique (+352) Démogr...
Œil Unicode D004 {{{trans}}} Version hiératique et hiéroglyphique L'œil, en hiéroglyphes égyptiens, est classifié dans la section D « Parties du corps humain » de la liste de Gardiner ; il y est noté D4. Représentation Il représente un œil humain. Il est translittéré jrt, jr ou mȝ. Utilisation C'est un idéogramme dans le terme jrt « œil »[1]. d'où dérive le phonogramme bilitère de valeur jr. C'est un déterminatif de l'action de voir dans le te...
Logo của ActiveX ActiveX là một thư viện khung dùng cho việc định nghĩa các thành phần phần mềm tái sử dụng trong một ngôn ngữ lập trình theo cách độc lập. Chương trình ứng dụng có thể được sáng tạo từ một hoặc nhiều thành phần này để cung cấp các hàm chức năng.[1] ActiveX được giới thiệu lần đầu năm 1996 bởi Microsoft như là một sự phát triển công nghệ Component Object Model (...
Battle of the French Wars of Religion Siege of OrléansPart of First French War of Religion (1562-1563)The siege of Orléans, 1570 engraving by Tortorel and Perrissin.Date5 February 1563 - 19 February 1563LocationOrléans47°54′07″N 1°54′32″E / 47.902°N 1.909°E / 47.902; 1.909Result Rebel victory. Edict of Amboise.Belligerents Huguenots French CrownCommanders and leaders François de Coligny d'Andelot François of Guise †Strength Unknown At least 10,000 vt...
CybertextStylistic originsCybernetics, Post-structuralist literary theoryFormatsDigitalRelated topicsHypertext, Interactive fiction, Ergodic literature, Electronic literature Part of a series onAnthropology of nature, science, and technology Basic concepts Ecogovernmentality Nature–culture divide Major theorists Tom Boellstorff Ray Brassier Benjamin H. Bratton Gabriella Coleman Gilles Deleuze Roy Ellen Mark Fisher Félix Guattari Donna Haraway Mizuko Ito Nick Land Bruno Latour Daniel Miller...