24 снежня: Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазёрску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль. Двое (Марк Дымшыц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі.