Нобелеўская прэмія па фізіцы — прэстыжная ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі. Прэмія прысуджаецца Нобелеўскім камітэтам штогод, 10 снежня ў Стакгольме, у дзень смерці Альфрэда Нобеля.
Патрабаванні да кандыдатаў
Згодна са статутам Нобелеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы ў складзе Нобелеўскага камітэта па фізіцы:
1) члены Каралеўскай Шведскай акадэміі навук
2) члены Нобелеўскіх камітэтаў па фізіцы і хіміі
3) лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій у галіне фізікі і хіміі
4) прафесары фізікі і хіміі, якія пастаянна і часова працуюць ва ўніверсітэтах і тэхнічных ВНУ Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, а таксама стакгольмскага Каралінскага інстытута
5) загадчыкі адпаведных кафедраў, па меншай меры, у шасці ўніверсітэтах або інстытутах, выбраных Акадэміяй навук
6) іншыя навукоўцы, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы
Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэння кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасня кожнага года.