Займаецца стварэннем прыбораў для інфрачырвонай і субміліметровай астраноміі. У тым ліку ўдзельнічаў у распрацоўцы Very Large Telescope, Infrared Space Observatory, касмічнай абсерваторыі Гершэль. Яго навуковая група ў сярэдзіне 1990-х гадоў выявіла вярчальны рух зорак у цэнтры Млечнага шляху вакол масіўнага аб’екта, магчыма чорнай дзіркі. Незалежна ад яго такія ж вынікі былі атрыманы групай Андрэа Геза ў Абсерваторыі Кека, за што абодва навукоўцаў атрымалі Нобелеўскую прэмію. Таксама вывучае эвалюцыю галактык і фарміраванне зорак.