Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў.
Магчымы машынны пераклад, ужыванне ненарматыўнага правапісу або лексікі. Для праверкі ёсць адмысловыя праграмы.
Забастоўка, стачка, страйк[1] — калектыўнае спыненне працы работнікамі з мэтай задавальнення сваіх патрабаванняў. Праводзяцца ў розных формах: папераджальная, салідарнасці, на адным прадпрыемстве, агульная і інш.
Віды
Сімвалічныя забастоўкі
Забастоўкі пратэсту
Хуткі адыход (забастоўкі без папярэджвання)
Сельскагаспадарчыя забастоўкі
Сялянскія забастоўкі
Забастоўкі работнікаў сельскай гаспадаркі
Забастоўкі асаблівых груп
Адмаўленне ад прымусовай працы
Забастоўкі вязняў
Забастоўкі рамеснікаў
Прафесійныя забастоўкі
Звычайныя прамысловыя забастоўкі
Забастоўкі штата служачых
Прамысловыя забастоўкі
Забастоўкі салідарнасці
Абмежаваныя забастоўкі
Частковыя забастоўкі
«Бамперныя» (выбарачныя, пачарговыя) забастоўкі
Паніжэнне тэмпаў працы
Праца «строга паводле інструкцыі»
Нявыхад «па хваробе»
Забастоўкі праз звальненне
Абмежаваныя забастоўкі
Выбарачныя забастоўкі
Шматгаліновыя забастоўкі
Забастоўкі з распаўсюджваннем
Усеагульныя забастоўкі
Спалучэнне забастовак і эканамічнага закрыцця прадпрыемстваў
Першая ў гісторыі Еўропы забастоўка адбылася ў 1345 годзе ў Фларэнцыі. У XVI-XVIII стагоддзях стачкі суправаджаліся палітычнымі патрабаваннямі і ўзброенай барацьбой (Ліёнскія паўстанні 1831 і 1834 гадоў, Сілескае паўстанне (1844)). Найбольшая палітычная стачка І паловы XIX ст. адбылася ў красавіку 1820 г. ў Брытаніі. Цягам 19 ст. з’явілася заканадаўства аб стачках. У 1896—1905 гадах у ЗША адбылося 21 950 стачак. У Еўропе найбольш стачак адбылося ў Германіі ў 1900—1907 гг. — 14 790.
Беларусь
У 19 ст. у Беларусі адбыліся першыя мясцовыя абарончыя забастоўкі. У пачатку 20 стагоддзя яны сталі наступальнымі. У 1903 г. адбылося 20 палітычных забастовак, за 2 месяцы 1904-га — 17. У кастрычніку 1905 праходзіла ўсеагульная палітычная стачка, што ахапіла Баранавічы, Брэст, Оршу, Гомель, Лунінец, Пінск, усе прадпрыемствы, пошту і тэлеграф у Мінску і сельскагаспадарчых працаўнікоў у 25 з 35 паветаў Беларусі. У 1927—1928 гадах у Заходняй Беларусі (Беласток, Брэст, Ліда, Маладзечна, Наваградак і Пінск) было 370 гаспадарчых стачак, што спалучаліся з барацьбой за народнае вызваленне. У 1932—1933 гадах ладзіўся страйк у Белавежскай пушчы. У 1935—1939 гадах адбылося Нарачанскае выступленне рыбакоў. У красавіку 1990 г. у Гомелі і ў красавіку 1991 г. у Мінску ладзіліся забастоўкі супраць урадаСССР. 15 снежня1992 г. з’явілася беларускае заканадаўства аб стачках.
Мар'яна Сакалова.Забастоўка // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / рэдкал. Генадзь Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 6. — С. 486. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0.