1972
Падзеі
Экіпаж касмічнага апарата «Апалон-17», 10 кастрычніка.
Вілі Брант і Вальтэр Шэель абвяшчаюць аб сваёй перамозе на выбарах у Бундэстаг, 19 лістапада.
«The Blue Marble ».
10 студзеня : У вёсцы Вязынка адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік .
11 студзеня : Усходні Пакістан змяніў назву на Бангладэш .
25 студзеня : У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар.
30 студзеня : Крывавая нядзеля ў Ландандэры (Паўночная Ірландыя ). Войскамі Вялікабрытаніі забіты 14 каталікоў, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў.
13 лютага : Завяршыліся Зімовыя Алімпійскія гульні ў Сапара .
10 сакавіка : Выбух у футлярным цэху Мінскага радыёзавода , пад абвалам пліт перакрыцця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.
15 сакавіка : Прэм’ера фільма «Хросны бацька » рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы .
10 красавіка : Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі .
16 красавіка : Запушчаны ў палёт «Апалон-16 », дзясяты пілатуемы касмічны карабель у рамках праграмы «Апалон», які здзейсніў пятую высадку людзей на Месяц .
5 -16 чэрвеня : Прайшла Стакгольмская канферэнцыя , першая буйная канферэнцыяй ААН па міжнародных праблемах аховы навакольнага асяроддзя, якая адзначыла паваротны момант у развіцці міжнароднай экалагічнай палітыкі
8 чэрвеня : Афіцыйна зацверджаны сцяг Бутана .
15 чэрвеня : Катастрофа Convair 880 пад Плейку ў Паўднёвым В’етнаме .
17 чэрвеня : Разгарэўся Уотэргейцкі скандал у ЗША .
19 ліпеня : Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
31 ліпеня : Аперацыя «Мотармэн» праведзена брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі .
14 верасня : Завяршыліся Летнія Алімпійскія гульні ў Мюнхене .
14 верасня : Папа Рымскі Павел VI адмяніў пострыг валасоў на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з V ст.
30 верасня : Адкрыты Эландскі мост у Швецыі .
3 лістапада : У Мінску адбылося адкрыццё помніка Якубу Коласу .
19 лістапада : Выбары ў Бундэстаг у ФРГ .
7 снежня : Экіпаж касмічнага карабля «Апалон-17 » зрабіў фатаграфію планеты Зямля вядомую як «The Blue Marble ».
19 снежня : Касмічны апарат «Апалон-17 », які ажыццявіў шостую і апошнюю ў рамках «праграмы Апалон » высадку людзей на Месяц , вярнуўся на Зямлю .
Нарадзіліся
4 студзеня : Джон Руіс , амерыканскі баксёр
13 студзеня : Віталій Шчэрба , беларускі спартсмен, гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён
29 лютага : Сяргей Ёрш , беларускі гісторык, журналіст
18 мая : Аляксандр Кулінковіч , беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel
20 мая : Баста Раймз , амерыканскі спявак і рэпер
28 мая : К'яра Мастраяні , французская актрыса
10 чэрвеня : Пітэр Серафіновіч , брытанскі акцёр беларускага паходжання
19 чэрвеня : Жан Дзюжардэн , французскі акцёр
23 чэрвеня : Зінэдзін Зідан , французскі футбаліст
Памерлі