Вынікі выбараў 1972 года. СДПГ: 242 ХДС/ХСС: 234 СвДП: 42
↑Выбары ў Бундэстаг не праводзіліся ў Заходнім Берліне, таму Брант быў абраны па лістах СДПГ у Паўночным Рэйне-Фестфаліі
Выбары ў бундэстаг1972 года — 7-я дэмакратычныя выбары ў ФРГ (Заходняй Германіі), якія адбыліся 19 лістапада. Выбары прайшлі датэрмінова, паколькі кааліцыя СДПГ і СвДП страціла большасць у Бундэстагу: некалькі дэпутатаў пакінулі абедзве партыі ў знак нязгоды з «усходняй палітыкай» Бранта. Падчас перадвыбарнай кампаніі Вілі Брант падвяргаўся крытыцы з боку ХДС/ХСС за эканамічную і знешнепалітычную дзейнасць, і перш за ўсё за «ўсходнюю палітыку». У той жа час, у 1971 Брант атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Аднак на выбарах СДПГ атрымала перамогу, палепшыўшы свае вынікі ў параўнанні з мінулымі выбарамі. Яўка на выбарах склала 91,1%.