На папярэдніх выбарах у 1980 годзе СвДП ўваходзіла ў кааліцыю з СДПГ. Пасля распаду кааліцыі канцлерам ФРГ у кастрычніку1982 года быў абраны старшыня ХДСГельмут Коль. За яго прагаласавала фракцыя ХДС/ХСС і большасць членаў СвДП ў Бундэстагу. Былі арганізаваны датэрміновыя выбары. У СДПГ узніклі цяжкасці, таму што злева з’явілася новая партыя — Зялёныя.
Найважнейшай праблемай на гэтых выбарах было пытанне ўзбраенняў пасля прыняцця падвойнага рашэння НАТА.
Пасля выбараў
Урадавая кааліцыя ХДС / ХСС — СвДП на чале з канцлерам Гельмутам Колем засталася ва ўладзе. Гэта былі першыя выбары, на якіх зялёныя атрымалі месцы ў Бундэстагу.