Фрэнсіс Форд Копала (англ.: Francis Ford Coppola; нар. 7 красавіка1939, Дэтройт, Мічыган, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, журналіст, выдавец часопісаў і ўладальнік сеткі гатэляў. Найбольш вядомы дзякуючы кiнатрылогii «Хросны бацька» і фільму пра вайну ў В’етнаме «Апакаліпсіс сёння». Брат Таліі Шайр, дзядзька Нікаласа Кейджа і Джэйсана Шварцмана, бацька Сафіі Копалы і Рамана Копалы. Фрэнсіс з’яўляецца пяціразовым лаўрэатам прэміі «Оскар», у тым ліку «за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці», тры з якіх ён атрымаў за сцэнарыі сваіх фільмаў, двухразовым уладальнікам «Залатой пальмавай галіны» за фільмы «Размова» і «Апакаліпсіс сёння», і лаўрэатам іншых кінематаграфічных узнагарод.