Ура́д Арсе́ня Яцаню́ка — назва, пад якой вядомы першы і другі пасля Еўрамайдану ўрад Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства урад ўзначальваецца прэм’ер-міністрам краіны, якім на перыяд з лютага 2014 г. па красавік 2016 г. быў прызначаны Арсеній Яцанюк.
Новы ўрад краіны неўзабаве быў прызнаны большасцю краін міжнароднай супольнасці, у прыватнасці канцлерам Германіі Ангелай Меркель, прэм’ер-міністркай Латвіі Лаймдатай Страўюма і прэм’ер-міністрам Літвы Альгірдасам Буткявічусам, якія 27 лютага гэтага ж года афіцыйна павіншавалі Арсеня Яцанюка з прызначэннем на пасаду[1][2][3]. У той жа дзень віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША выражае падтрымку часоваму ўраду краіны на чале з Яцанюком[4][5][6][7]. Між іншым, падзеі, у выніку якіх быў сфарміраваны новы ўрад краіны, былі асуджаны Расіяй як незаконны пераварот, падобныя ацэнкі выказалі таксама прадстаўнікі ўладаў на Крымскім паўвостраве. Гэта, у сваю чаргу, што стала прычынай працягу г.зв. Крымскага крызісу, у якім актыўны ўдзел узялі прарасійскія ўладавыя структуры рэгіёна пры падтрымцы Расіі[8][9][10][11].
Утварэнне
У канцы лістапада 2013 года ў Кіеве, а потым па ўсёй тэрыторыі краіны пачаўся шэраг антыўрадавых дэманстрацый, якія, незважаючы на некалькі перыядаў своеасаблівага згасання пратэстаў, развіліся ў буйныя антыўрадавыя выступленні. Урэшце ў выніку пратэстаў тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч уцёк з краіны, і 21 лютага 2014 Вярхоўная Рада Украіны, карыстаючыся вернутай на той момант Канстытуцыяй 2004 года, зацвердзіла імпічмент Януковіча і надала паўнамоцтвы спікера Рады і выканаўца абавязкаў прэзідэнта краіны аднаму з лідараў апазіцыі, Аляксандру Турчынаву[12].
Упершыню ўрад быў прадстаўлены на галоўным месцы пратэстаў Еўрамайдана, Майдане Незалежнасці 26 лютага[13], на наступны дзень склад ураду быў зацверджаны на чарговай сесіі Вярхоўнае Рады[14][15]. У складзе новага ўрада не было прадугледжана ніводнае пасады для прадстаўнікоў партыі УДАР, у тым ліку і для яе лідара, Віталя Клічко[16][17], у выніку чаго прадстаўнікі партыі адмовіліся ад фарміравання новага ўрада[18].
У першы дзень утварэння новага ўрада 250 дэпутатаў з партый Бацькаўшчына, УДАР і Свабода ўтварылі дэпутацкія фракцыі Эканамічнае развіццё і Суверэнная Еўрапейская Украіна[19].
Новы ўрад не выказваў жадання па далучэнні Украіны да НАТА[20].
Склад
Ніжэй прыведзены пералік новых членаў ураду Украіны. Выканаўцы абавязкаў указаныя курсівам.
Заўвагі
- ↑ У спісах на зацвярджэнне ўказаны як «Яўген Семярак».
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Асноўныя падзеі | |
---|
Тэрыторыі, якія абвясцілі незалежнасць | |
---|
Выбары і рэферэндумы | |
---|
Пагадненні і заявы | |
---|
Прыхільнікі еўраінтэграцыі і адзінства Украіны | |
---|
Прыхільнікі саюза з Расіяй і праціўнікі еўраінтэграцыі | |
---|