У сакавіку 2014 года ў дачыненні да Аксёнава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 109 КК Украіны («гвалтоўнае змяненне ці звяржэнне канстытуцыйнага ладу або захоп дзяржаўнай улады»). 4 сакавіка акруговы адміністрацыйны суд Кіева задаволіў хадайніцтва аб прызнанні супрацьпраўнымі і адмене рашэнняў Вярхоўнага Савета Крыма аб прызначэнні Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў, а 5 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў затрымаць Сяргея Аксёнава[6][7].
13 красавіка2016 года Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на затрыманне Сяргея Аксёнава па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны[8].
17 сакавіка 2014 года ЗША ўвялі персанальныя санкцыі супраць асоб, якія пагражаюць міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і за падрыў дэмакратычных інстытутаў і працэсаў ва Украіне, у тым ліку дадаўшы ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Аксёнава[10].
У той жа дзень Аксёнаў таксама трапіў пад санкцыі Канады і краін ЕС[11][12].