Сяргей Сямёнавіч Сабянін (руск.: Серге́й Семёнович Собя́нин, нар. 21 чэрвеня1958 года, сяло Няксімваль, Бярозаўскі раён, Ханты-Мансійская нацыянальная акруга, Цюменская вобласць) — расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Мэр Масквы (21 кастрычніка 2010 года надзелены паўнамоцтвамі мэра Маскоўскай гарадской думай, з 12 верасня 2013 года, пасля перамогі на выбарах). Вядомы як адзін з лідараў партыі «Адзіная Расія», з 2001 года ўваходзіць у яе Вышэйшы савет, з’яўляецца членам прэзідыума маскоўскага Рэгіянальнага савета партыі, а таксама з сакавіка 2011 па снежань 2012 года ўзначальваў маскоўскае аддзяленне «Адзінай Расіі». Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1 класа (2006).
Раней Сабянін займаў пасады кіраўніка горада Кагалыма (1991—1993), старшыні Думы (парламента) Ханты-Мансійскай акругі (1994—2000). У студзені 1996 года ў сваёй пасадзе стаў членам Савета Федэрацыі, у лютым 1996 года — членам, а ў ліпені 1998 — старшынёй Камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Пасля 2000 года займаў пасады губернатара Цюменскай вобласці (2001—2005), кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна (2005—2008), кіраўніка апарата ўрада ў рангу віцэ-прэм’ера РФ (2008—2010). На прэзідэнцкіх выбарах 2008 года ўзначальваў перадвыбарчы штаб Дзмітрыя Мядзведзева.
Зноскі
↑Sergej Sobjanin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.