У наш час юрыдычнае адрозненне паміж краем і вобласцю адсутнічае. У Савецкім Саюзе (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1977 г., гл. 11) такое адрозненне існавала: аўтаномная вобласць магла ўваходзіць у склад саюзнай рэспублікі або края, але не вобласці. Цікава, што практычна ўсе краі (выключаючы Пермскі і Стаўрапольскі) мяжуюць з іншымі дзяржавамі, іншымі краямі ці з морам.
Назва «край» як адміністрацыйнай адзінкі пачынае з'яўляцца дзесьці ў гэты перыяд. Аднак, тады тэрмін «край» часцей за ўсё насіў неафіцыйны характар, выступаючы сінонімам якіх-небудзь афіцыйных адміністрацыйных адзінак, або ж носячы нефармальны характар. Назвы сустракаемых краёў — тэрыторый Расійскай імперыі (тлустым шрыфтам вылучаны больш-менш афіцыйныя назвы):
Прывіслінскі край — частка Польшчы ў складзе Расійскай імперыі; самая заходняя вобласць еўрапейскай Расіі;
Пасля I Сусветныя вайны, Рэвалюцыі 1917 года, грамадзянскай вайны і стварэння СССР пералічаныя тэрыторыі былі або страчаны, або ператвораны ў саюзныя рэспублікі або аўтаномныя рэспублікі ў складзе саюзных рэспублік.
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны і ўтварэння СССР, на тэрыторыі РСФСР пачалося ўзбуйненне рэгіёнаў, былыя губерні аб'ядноўваліся ў вобласці і краі.
У гэты перыяд былі ўтвораны (у храналагічным парадку):
Паўночна-Каўказскі край (1924) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Краснадарскі і Стаўрапольскі краі, Растоўская вобласць, рэспублікі Адыгея, Дагестан, Інгушэція, Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія, Паўночная Асеція і Чачня.
Сібірскі край (1925) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Алтайскі і Краснаярскія краі, Іркуцкая, Кемераўская, Новасібірская, Томская, Цюменская і часткова Омская вобласці, рэспублікі Алтай, Бурація і Хакасія.
Далёкаўсходні край (1926) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Забайкальскі, Камчацкі, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурская, Магаданская і Сахалінская (поўнач) вобласці, Яўрэйская аўтаномная вобласць і Чукоцкая аўтаномная акруга.
Ніжняволжскі край (1928) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Астраханская, Валгаградская, Саратаўская вобласці і рэспубліка Калмыкія.
Паўночны край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя большая частка Валагодскай і Архангельская вобласці, рэспубліка Комі і Ненецкая аўтаномная акруга.
Ніжагародскі (Горкаўскі) край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Кіраўская і Ніжагародская вобласці, рэспублікі Марый-Эл, Удмуртыя і Чувашыя.
Сярэдняволжскі (Куйбышаўскі) край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Арэнбургская, Пензенская, Самарская, Ульянаўская вобласці і рэспубліка Мардовія.
У гэты перыяд адбывалася актыўная карэктыроўка сеткі рэгіёнаў, агульнай тэндэнцыяй якой з'яўлялася іх разбуйненне.
Так, ад Паўночна-Каўказскага края аддзяліўся Азова-Чарнаморскі край, пазней падзелены на Краснадарскі край і Растоўскую вобласць. Ад «новага» Паўночна-Каўказскага края пазней аддзяліліся амаль усе сучасныя паўночна-каўказскія рэспублікі, а астатняя частка края спачатку была пераназвана ў Арджанікідзеўскі край, а пазней атрымала сучасную назву Стаўрапольскі.
Сібірскі край спачатку быў падзелены на Заходне- і Усходне-Сібірскі краі, пазней з частак раней утвораных краёў быў створаны трэці — Краснаярскі. Пасля з астатняй часткі Заходне-Сібірскага края ўтвораны Новасібірская вобласць і Алтайскі край, а астатні Усходне-Сібірскі край ператвораны ў вобласць, якая пазней таксама была падзелена на драбнейшыя вобласці.
Далёкаўсходні край быў падзелены на Прыморскі і Хабараўскі краі. Тэрыторыя Прыморскага края засталася практычна ў ранейшых межах, а ад Хабараўскага края паслядоўна адышлі Сахалінская, Амурская, Магаданская і, нарэшце, Камчацкая вобласці.
Ніжняволжскі край спачатку быў падзелены на Саратаўскі і Сталінградскі краі, а з часткі Горкаўскага края ўтвораны Кіраўскі край. 5 снежня1936 года Горкаўскі, Кіраўскі, Куйбышаўскі, Саратаўскі, Паўночны і Сталінградскі краі былі ператвораны ў адпаведныя вобласці шляхам вылучэння з іх складу рэспублік.
Такім чынам, да пачатку 1939 года колькасць краёў у РСФСР стала шэсць, а да жніўня 1958 года канчаткова сфарміраваліся іх межы.
15 снежня1990 года, у адпаведнасці з «Законам аб зменах і дадатках Канстытуцыі РСФСР» са складаў краёў былі выведзены аўтаномныя вобласці: з Краснадарскага — Адыгейская АВ, са Стаўрапольскага — Карачаева-Чаркеская АВ, з Краснаярскага — Хакаская АВ, з Алтайскага — Горна-Алтайская АВ і з Хабараўскага — Яўрэйская АВ; Прыморскі край не меў у сваім складзе аўтаномных абласцей, таму яго тэрыторыя засталася нязменнай.
У 1993 годзе раўнапраўнымі суб'ектамі РФ сталі Таймырская (Даўгана-Ненецкая) і Эвенкійская аўтаномныя акругі, якія ўваходзілі ў склад Краснаярскага края, аднак намінальна яны працягвалі ў яго ўваходзіць.
Колькасць краёў у Расіі заставалася ранейшай аж да 2005 года.
↑Б. Г. Алиев, «Традиционные институты управления и власти Дагестана XVIII-первая половина XIX в.» Институт истории, археологии и этнографии (Российская академия наук. Дагестанский научный центр)
↑Цытата са «Збору законаў Расійскай Імперыі», 1833