Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,1 %) і інш. Вобласць падзяляецца на 24 раёны.
Геаграфія
Тэрыторыя вобласці ўяўляе сабой пагорыстыя раўніну, у межах якой вылучаюцца: на захадзе — Кастрамская нізіна (вышыня 80-100 м), у цэнтры — Галіцкае ўзвышша (вышыня да 293 м) і Волга-Унжанская нізіна (вышыня да 150 м), на паўночным усходзе — Паўночныя Увалы (вышыня да 227 м).
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −11,7 °C на паўднёвым захадзе да −14,2 ° поўначы і паўночным усходзе; ліпеня — адпаведна 17,9 °C і 17,6 °C. Ападкаў 550—600 мм у год. Вегетацыйны перыяд 156—166 сутак. Па тэрыторыі вобласці працякаюць: на паўднёвым захадзе Волга, а з поўначы на поўдзень яе левыя прытокі: Кастрама, Унжа і Вятлуга. Найбольш буйныя азёры — Галіцкае і Чухламскае. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы: гліністыя і суглінкавыя на захадзе і паўночным усходзе, пясчаныя і супясчаныя — у цэнтры і на паўднёвым усходзе. У паніжэннях рэльефу распаўсюджаныя тарфяна-балотныя, уздоўж рэк і азёр — алювіяльныя глебы. Кастрамская вобласць размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць 4,1 млн га.