Сяргей Аляксандравіч Багамолаў |
Дата нараджэння |
12 кастрычніка 1925(1925-10-12) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
19 кастрычніка 1999(1999-10-19) (74 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Званне |
палкоўнік |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Багамолаў.
Сяргей Аляксандравіч Багамолаў (12 кастрычніка 1925, в. Ратушына, Краснасельскі раён, Кастрамская вобласць — 19 кастрычніка 1999, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Член КПСС з 1944 года. Скончыў Кастрамскую фельчарска-акушэрскую школу (1943), Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (1951). 3 ліненя 1943 года на Заходнім, 3-м і 1-м Беларускіх франтах. Удзелнік вызвалення Беларусі, штурму Берліна.
Малодшы лейтэнант медыцынскай службы С. А. Багамолаў вызначыўся ў баях на заходнім беразе ракі Чарніца ў Лёзненскім раёне. 25 лютага 1944 года мінамётную батарэю, у складзе якой быў С. А. Багамолаў, праціўнік адрэзаў ад дывізіёна, акружыў і атакаваў пры падтрымцы танкаў. 38 мінамётчыкаў вялі бой з 800 праціўнікамі і знішчылі 259 з іх. С. А. Багамолаў перавязваў раненых, выносіў іх з поля бою, хадзіў у разведку, удзельнічаў у адбіцці варожых атак. Зараз на месцы боя ўсталяваны помнік[1].
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.