Кастрама (руск.: Кострома) — горад у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Кастрамской вобласці, буйны рачны порт. Колькасць пастаяннага насельніцтва — 269 711 чалавек (2010).
Гісторыя
Заснавана ў 12 стагоддзі, упершыню згадваецца ў Васкрасенскім і Цвярскім летапісах пад 1213 годам. З пачатку 13 і да канца 17 стагоддзя неаднаразова падвяргалася спусташэнням і разрабаванням. У сярэдзіне 13 стагоддзя — цэнтр Кастрамскога ўдзельнага княства, у сярэдзіне 14 стагоддзя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы.
З 17-18 стагоддзяў — адзін з буйных рускіх гарадоў з развітай тэкстыльнай (першая палатняная мануфактура была адкрыта ў 1751 годзе), металаапрацоўчай, гарбарнай і інш. вытворчасцямі. З 1719 года — правінцыйны горад Маскоўскай губерні, з 1778 года — губернскі горад.
Памятныя мясціны
Гістарычны цэнтр горада захаваў ансамбль эпохі класіцызму канца XVIII—XIX стст. З помнікаў дапятроўскай эпохі найбольш цікавыя комплексы Іпацьцеўскага і Богаяўленска-Анастасіінскага манастыроў. Горад традыцыйна ўключаецца ў «Залатое кальцо Расіі».
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
Яўген Яўгенавіч Анегін (1932—2002) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989).
↑Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.)