Пасёлак
Астроўскае
Астроўскае на карце Расіі ±
|
|
Астроўскае (руск.: Остро́вское) — пасёлак у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Астроўскага раёна Кастрамской вобласці. Пасёлак размешчаны за 80 км на ўсход ад абласнога цэнтра Кастрамы на рацэ Мера (прыток Волгі). Упершыню згадваецца ў XIII стагоддзі як сяло Сямёнаўскае, затым Сямёнаўскае-Лапатнае (у сувязі з народным промыслам — пляценнем лапцей), затым сяло зноў атрымала імя Сямёнаўскае. У перыяд з 1900 па 1916 гады ў Сямёнаўскім жыў і працаваў мастак Б. М. Кустодзіеў.
У 1956 годзе было перайменавана ў Астроўскае ў гонар А. М. Астроўскага, які жыў у сядзібе Шчалыкава, размешчанай у Астроўскім раёне.
Зноскі