Уладзімір Мікалаевіч Кузьменка |
Дата нараджэння |
22 снежня 1942(1942-12-22) (82 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кузьменка.
Уладзімір Мікалаевіч Кузьменка (22 снежня 1942, Кастрама) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам у Белкамунпраекце, з 1973 года — архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Фрунзенскага РАУС у Мінску (1969), адміністрацыйна-бытавы корпус мясакамбіната ў Гомелі (1974), мемарыяльныя комплексы ў Слуцку (1975), пас. Гадзілавічы Рагачоўскага раёна (1982), у г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці (1981), змагарам за Савецкую ўладу «Рудабельская рэспубліка» ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці (1981).
Зноскі
Літаратура