Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык |
Дата нараджэння |
26 мая 1912(1912-05-26) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
3 сакавіка 1990(1990-03-03) (77 гадоў) |
Прафесія |
акцёр |
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Верамейчык.
Канстанцін Міхайлавіч Вераме́йчык (26 мая 1912, Кастрама, Расія — 3 сакавіка 1990) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966).
Біяграфія
Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1930 годзе ў самадзейнасці. З 1935 года ў тэатрах Кастрамы і Бранска. З 1946 года ў тэатры імя Я. Купалы, у 1947—1954 і 1957—1973 гадах у Рускім драматычным тэатры БССР, у 1955—1957 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача.
Творчасць
Характарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Радзіёнаў («Порт-Артур[ru]» паводле А. Сцяпанава[ru]), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Пётр («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), Прытыкін («Варвары» М. Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А. Салынскага), Менас («Антоній і Клеапатра[ru]» У. Шэкспіра) і інш.
Зноскі
Літаратура