Уладзівасто́к (руск.: Владивосток) — горад і вялікі порт у Расіі, які ляжыць на ўзбярэжжы Японскага мора. Насельніцтва — 622,5 тысяч жыхароў (2013). Заснаваны як ваенны пост у 1860 г. Статус горада атрымаў у 1880 г. Клімат марскі, лета цёплае, зіма халодная. Сярэдняя тэмпература зімы — каля −13,7 °C, жніўня 20,2 °C.
Да дня горада, 1 ліпеня 2010 г., ва Уладзівастоку быў адкрыты сквер гарадоў-пабрацімаў, у якім змантаваны аркі з іх назвамі[6].
Вядомыя асобы
Ксаверы Барысавец (1908—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, кампазітар.
Барыс Сцяпанавіч Гракаў (1931—1994) — урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).
Алег Цімафеевіч Манаеў (нар. 1952) — беларускі сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук (1992), кандыдат філасофскіх навук (1983).
Віктар Васільевіч Андрэеў (нар. 1959) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2016), дацэнт (1994).
Крыніцы
↑ абГарады-пабрацімы(нявызн.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Уладзівасток. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2011. Праверана 26 мая 2011.