Порты бываюць марскія, рачныя, пасажырскія, гандлёвыя, рыбныя і да т. п. Для абслугоўвання пасажыраў выкарыстоўваюцца марскія і рачныя вакзалы. Для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту суднаў выкарыстоўваюцца сухія і плывучыя докі. У міжнародных портах ёсць адасобленыя месцы — карантыны для ізаляцыі прыбылых суднаў у мэтах прадухілення распаўсюду інфекцый.
Порты звычайна ўладкоўваюць у бухтах ці гаванях, акваторыя якіх абаронена ад хваляў натуральнымі выступамі берагоў ці штучным загараджальным збудаваннем — молам. Порты ўладкоўваюць таксама ў вусцях рэк. Уваход у порт звычайна пазначаюць маякамі.
Порты для ваенных караблёў завуць ваенна-марскімі базамі.