Вядомы з 1592 года як вёска Клі́чава Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1901 годзе заснаваны Клічаўскі шклозавод. З 1924 года мястэчка, цэнтр Клічаўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. Акупіраваны немцамі 5 ліпеня 1941 года. Вызвалены партызанамі ў сакавіку 1942 года, створана Клічаўская партызанская зона. Побач з Клічавам быў першы ў Беларусі партызанскі аэрадром. З 1944 года Клічаў у Бабруйскай, з 1954 года ў Магілёўскай вобласці. У 1962—1965 гадах уваходзіў у Кіраўскі раён. З 2000 года горад.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Клічаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 391. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.