Краснапо́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Краснаполле. Падзелены на 5 сельскіх саветаў.
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругіБССР. Цэнтр — мястэчка Краснаполле. 20 жніўня 1924 года падзелены на 16 сельсаветаў: Беразяцкі, Выдранскі, Гарадзецкі, Гаразнянскі (Гарэзенскі), Гніліцкі (Глініцкі), Горнаўскі, Горскі (Гораўскі), Кажамякінскі, Казельскабудскі, Клясінскі, Краснапольскі, Мхініцкі, Наваельненскі, Палужскі, Пачапоўскі, Сабалёўскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Краснапольскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў прамым падпарадкаванні БССР. 15 ліпеня 1935 года статус Краснаполля паніжаны да вёскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Краснаполле атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Беразяцкі, Выдранскі, Гарадзецкі, Гаразнянскі, Горнаўскі, Горскі, Кажамяцкі, Казельскабудскі, Клясінскі сельсаветы, утвораны Высакаборскі, Касцягаўскі, Мядзвёдаўскі сельсаветы. 19 студзеня 1960 года Мядзвёдаўскі сельсавет перайменаваны ў Гарадзецкі. 11 красавіка 1960 года скасаваны Гніліцкі, Палужскі, Пачапоўскі, Сабалёўскі сельсаветы, Касцягаўскі сельсавет перайменаваны ў Горскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Пільнянскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы скасаванага Крычаўскага раёна, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы скасаванага Слаўгарадскага раёна. 16 верасня 1963 года Пільнянскі сельсавет перайменаваны ва Ушакоўскі. 6 студзеня 1965 года Вепрынскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы і горад Чэрыкаў перададзены адноўленаму Крычаўскаму раёну, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы — адноўленаму Слаўгарадскаму раёну. 15 студзеня 1965 года ўтвораны Тур’яўскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года Ушакоўскі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 6 красавіка 1973 года Гарадзецкі сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі. 22 лютага 1977 года ўтвораны Яноўскі сельсавет, 20 снежня 1982 года — Сабалёўскі сельсавет. 31 студзеня 1992 года скасаваны Наваельненскі і Сабалёўскі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Краснаполле і Краснапольскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 25 ліпеня 2008 года скасаваны Высакаборскі сельсавет[6].
Насельніцтва
Краснапольскі раён складаецца з гарадскога пасёлка Краснаполле і 5 сельскіх Саветаў (Горскі, Мхініцкі, Сідараўскі, Тур’яўскі, Яноўскі), якія аб’ядноўваюць каля 90 сельскіх населеных пунктаў. Насельніцтва раёна -- 9 520 чалавек (станам на 1 студзеня2017). З іх жыве ў г.п. Краснаполле — 5 749 чалавек, у сельскай мясцовасці — больш за 3 771 чалавек.[7]
Анатоль Свірыдавіч Шпакоў (1947, Усцiнавiчы) — расійскі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі.
Мікола Ткачоў (1918—1979) — беларускі празаік, перакладчык і журналіст.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 179. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.