Большая частка раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 150—170 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 183,5 м (каля п. Глуша), самая нізкая адзнака — 131,2 м у даліне р. Бярэзіна каля в. Палянкі.
Раён прымеркаваны да ўсходняй часткі Беларускай антэклізы, у межах Бабруйскага пахаванага выступу. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю ад 40-60 да 100—150 м. У іх складзе найбольшае значэнне маюць водна-ледавіковыя і ледавіковыя ўтварэнні бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага ледавікоў. Бабруйскі пахаваны выступ мае даўжыню 130 км, шырыню — 20-50 км. Найбольш узнятая ўсходняя частка ў раёне Бабруйска, дзе фундамент залягае на глыбіні каля 0,2 — 0,25 км. Складзены пераважна з біятытавых, амфібалітавых гранітаў-гнейсаў.
Ландшафты Бабруйскага раёна — спадзістахвалістая, пласкахвалістая марэнная раўніна з узгоркамі, лагчынамі, катлаванамі, ярамі, западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, хваёвых, бярозавых лясоў, пазапоймавых лугоў.
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Мінск — Бабруйск — Гомель, Бабруйск — Рабкор; аўтамабільныя дарогі Мінск — Бабруйск — Гомель, Слуцк — Бабруйск — Рагачоў, Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы, Магілёў — Бабруйск — Рагачоў, Магілёў — Бабруйск — Мазыр. Па р. Бярэзіне ажыццяуляецца суднаходства, рачны порт — Бабруйск.
Культура, СМІ
Інфармацыйна-рэкламны штотыднёвікам «Телеграф» (руск.). Асвятляе навіны кіно і тэлебачання.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.