Ліпеньскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя
Утвораны ў 1927 годзе ў складзе Свіслацкага раёнаБабруйскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1458 чалавек[1], з іх 90,6 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1383 чалавекі[3].
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.