Асіпо́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Асіповічы (у склад сельсавета не ўваходзіў).
Утвораны 1 студзеня 1925 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асіповіцкага 1-га і Асіповіцкага 2-га сельсаветаў. Цэнтр — мястэчка Асіповічы. 21 жніўня 1925 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Асіповіцкага местачковага Савета.
Утвораны зноў 26 сакавіка 1987 года ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у горадзе Асіповічы з населеных пунктаў, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Замошскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Асіповічы II, Асіповічы III, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Паляна, Прудок, Ясянец), і 10 населеных пунктаў Пратасевіцкага сельсавета (вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Ставішча, Ягаднае і пасёлак Дзераўцы)[1]. У 1990 годзе скасавана вёска Паляна. 13 лютага 2002 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Пратасевіцкага (11 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Прудок, Ставішча, Станцыя Дзераўцы, Ягаднае) і Вяззеўскага (13 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Станцыя Асіповічы II, Станцыя Асіповічы III і Ясянец) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі