Асіпо́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Асіповічы. Раён падзелены на 11 сельскіх саветаў.
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругіБССР. Цэнтр — мястэчка Асіповічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Асіповіцкі 1-шы, Асіповіцкі 2-гі, Верайцоўскі, Дзераўцоўскі, Зборскі, Карытненскі, Лапіцкі, Лучыцкі, Ясенскі. 1 студзеня 1925 года Асіповіцкі 1-шы і Асіповіцкі 2-гі сельсаветы аб’яднаны ў адзін Асіповіцкі сельсавет. 21 жніўня 1925 года Асіповіцкі сельсавет скасаваны, Лучыцкі сельсавет перайменаваны ў Замошскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Градзянкаўскі (Градзянскі), Касьянскі (Кассёўскі), Ліпеньскі, Пагарэльскі, Свіслацкі, Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. 15 ліпеня 1935 года Асіповічы набылі статус горада, вёскі Ялізава і Ясень аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў. 3 верасня 1937 года Яноўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Градзянка атрымала статус гарадскога пасёлка. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці. 14 мая 1949 года населены пункт Татарка рэарганізаваны ў рабочы пасёлак. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Верайцоўскі, Градзянкаўскі, Дзераўцоўскі, Кассёўскі сельсаветы, Яноўскі сельсавет перайменаваны ў Каменіцкі, рабочы пасёлак Ясень скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў Ясенскі сельсавет, утвораны Восаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Бабруйскага раёна.
6 студзеня 1965 года Асіповіцкі раён утвораны зноў, уключаў горад Асіповічы, рабочы пасёлак Градзянка, Замошскі, Зборскі, Каменіцкі, Карытненскі, Лапіцкі, Ліпеньскі, Пагарэльскі, Пратасевіцкі, Свіслацкі і Ясенскі сельсаветы Бабруйскага раёна, Дараганаўскі і Дрычынскі сельсаветы Слуцкага раёнаМінскай вобласці. 27 студзеня 1965 года да раёна далучаны рабочыя пасёлкі Татарка і Ялізава. 31 студзеня 1966 года Зборскі сельсавет перайменаваны ў Вяззеўскі. 26 сакавіка 1987 года скасаваны Замошскі сельсавет, утвораны Асіповіцкі сельсавет. 1 снежня 1998 года горад Асіповічы і Асіповіцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 13 лютага 2002 года скасаваны Асіповіцкі, Каменіцкі і Пагарэльскі сельсавет, Градзянскі пассавет рэарганізаваны ў Градзянскі сельсавет, статус рабочага пасёлка Градзянка паніжаны да вёскі[4]. 20 лістапада 2013 года ўтвораны Татаркаўскі і Ялізаўскі сельсаветы[5]. 28 лістапада 2017 года скасаваны Карытненскі сельсавет[6].
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.