Вёска
Лочын
Лочын на карце Беларусі ±
|
Ло́чын[1] (трансліт.: Ločyn, руск.: Лочин) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапіцкага сельсавета.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
У 1899—1908 гг. дзейнічала Лочынская лесапільная фабрыка. У 1899 г. мела паравы кацёл, у 1908 г. — лакамабіль (24 к.с.), 2 цыркулярныя пілы. У 1900 г. вырабляла 14 тыс. шт. дошак для скрынак. У 1904 г. працавала 175 чал.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 — маі 1944 года гітлераўцамі было спалена 77 двароў, забіта 736 чалавек[2].
Насельніцтва
Перад вайной у вёсцы жыло 436 чалавек у 77 дварах[2].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|