Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругіБССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Арэшкавіцкі, Багушэвіцкі, Белічанскі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Валоўніцкі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Дулебскі, Капланецкі, Мачаскі, Машчаніцкі, Неганіцкі, Пагосцкі, Перавозскі. 21 жніўня 1925 года Валоўніцкі сельсавет перайменаваны ў Каменнаборскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Сялібскі і Якшыцкі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Арэшкавіцкі, Дулебскі, Перавозскі сельсаветы, Белічанскі сельсавет перайменаваны ў Ляжынскі, Машчаніцкі — ва Ушанскі, Неганіцкі — у Паплаўскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Беразіно, Багушэвіцкі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі, Якшыцкі сельсаветы перададзены Чэрвеньскаму раёну.
6 студзеня 1965 года Бярэзінскі раён утвораны зноў у тым жа складзе, што перад скасаваннем. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Беразіно і Бярэзінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 21 снежня 2007 года скасаваны Брадзецкі, Высакагорскі, Каменнаборскі, Ляжынскі і Якшыцкі сельсаветы[5], 28 мая 2013 года — Мачаскі, Сялібскі і Ушанскі сельсаветы[6].
Насельніцтва
Насельніцтва налічвае каля 23,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах (у Беразіно) пражываюць каля 11,4 тыс. чалавек. Статыстыка мінулых гадоў:
1992 — 35,6 тыс.
2009 — 25,0 тыс.
2019 — 23,2 тыс.
Усяго налічваецца 219 населеных пунктаў, з іх 26 знаходзяцца ў зоне, якая падлягае перыядычнаму радыяцыйнаму кантролю; тры населеныя пункты — вёскі Прудок, Бер’е і Карбаўское — знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.
Транспарт
Праз раён праходзяць магістральная аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў і трасы на Барысаў, Клічаў і Бабруйск. Чыгуначныя шляхі зносін адсутнічаюць.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.