Крыві́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — вёска (з 28 чэрвеня 1958 года гарадскі пасёлак ) Крывічы .
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці . 1 мая 1940 года вёска Даўгінава набыла статус гарадскога пасёлка. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў : Бубнаўскі , Будслаўскі , Ваўкалацкі , Вераб’ёўскі , Восаўскі , Даўгінаўскі , Жарскі , Княгінінскі , Крывіцкі , Мільчанскі , Пагосцкі , Пузырскі , Сіўцаўскі , Сцешыцкі . З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці . 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бубнаўскі, Восаўскі, Пагосцкі і Сцешыцкі сельсаветы, статус гарадскога пасёлка Даўгінава паніжаны да вёскі. 28 чэрвеня 1958 года вёска Крывічы атрымала статус гарадскога пасёлка, скасаваны Крывіцкі сельсавет. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Вераб’ёўскі сельсавет.
З 20 студзеня 1960 года раён у Мінскай вобласці . Скасаваны 25 снежня 1962 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскага (гарадскі пасёлак Крывічы, Будслаўскі, Княгінінскі, Пузырскі і Сіўцаўскі сельсаветы) і Вілейскага (Ваўкалацкі, Даўгінаўскі, Жарскі, Мільчанскі сельсаветы) раёнаў.
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Крывіцкі раён у гістарычных адміністрацыйных адзінках
Вілейская вобласць існавала ў 1939—1944 гадах
Цэнтр вобласці Раёны
Маладзечанская вобласць існавала ў 1944—1960 гадах
Цэнтр вобласці Раёны
Мінская вобласць БССР існавала ў 1938—1990 гадах
Цэнтр вобласці Раёны
Барысаўскі
Бягомльскі (да 1960)
Бярэзінскі (1944—1962, з 1965)
Валожынскі (1960—1962, з 1965)
Вілейскі (з 1960)
Глускі (1954—1960)
Грэскі (да 1956)
Дзяржынскі (з 1939)
Заслаўскі (да 1959)
Івянецкі (1960—1962)
Капыльскі (да 1944, з 1954)
Клецкі (1954—1962, з 1966)
Крупскі
Крывіцкі (1960—1962)
Лагойскі
Любанскі (да 1944, з 1954)
Маладзечанскі (з 1960)
Мінскі
Мядзельскі (з 1960)
Нясвіжскі (з 1954)
Плешчаніцкі (да 1962)
Пухавіцкі
Рудзенскі (да 1960)
Салігорскі (з 1965)
Слуцкі (да 1944, з 1954)
Смалявіцкі (да 1962, з 1965)
Старадарожскі (да 1944, 1954—1962, з 1966)
Старобінскі (да 1944, 1954—1962)
Стаўбцоўскі (з 1954)
Уздзенскі (да 1962, з 1966)
Халопеніцкі (да 1960)
Чырвонаслабодскі (да 1944, 1954—1959)
Чэрвеньскі