Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасці. Рыбгас «Волма».
Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касцёл святога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) ў в. Раванічы, палацавы комплекс і Свята-Траецкая царква (1668) у пасёлку Смілавічы.
Станіслаў Манюшка (1819—1872) — беларускі і польскі кампазітар. Нарадзіўся ў былым фальварку Убель (побач з сучасным пасёлкам Азёрны).
Яўген Фёдаравіч Мірановіч (1917—1980) — беларускі гаспадарчы дзеяч, заслужаны аграном БССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы.
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 162. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.