На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Клецк» утварыўся ад асновы клець, або старога дыялектнага слова «клеч» — бярозавы параснік[5]. Ранейшыя назвы горада ў гістарычных крыніцах: Клѣчьск[6], Клеческ, Клическ[7].
Гісторыя
Археалагічная гісторыя мясцін пачынаецца ў IV—V стст., калі на беразе Лані існавала неўмацаванае балцкае паселішча культуры штрыхаванай керамікі. У 2-й палове Х ст. на месцы горада было неўмацаванае паселішча дрыгавічоў. Паселішча, паводле археалагічных раскопак, на месцы сучаснага Клецка існавала і ў сярэдзіне XI ст.
У 1503 годзе Клецк спалілі крымскія татары. У 1506 годзе на Вялікае Княства Літоўскае напалі больш за трыццаць тысяч крымскіх татараў на чале з Махмат-Гірэям, Біціс-Гірэям і Бурнаш-салтанам. Сабранае вялікім князем Аляксандрам войска на чале з Міхаілам Глінскім 5 жніўня 1506 года разбіла войска крымскіх царэвічаў на Лані каля Клецка, большасць татараў загінула.
Вялікі князь Аляксандр выдаў Клецку прывілей на адзін рэгулярны кірмаш. У 1522—1556 гадах горад знаходзіўся ў валоданнях вялікай княгіні Боны Сфорца.
Пад час Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 шведскі аддзел разбіў пад Клецкам расійскае войска. Кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны паўторна надаў гораду прывілей на два рэгулярныя кірмашы. Станам на 1713 год у горадзе было сто пяцьдзясят два двары.
29 лістапада1999 адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба Клецка[15]. 11 лістапада2008 з ініцыятывы мясцовага святара Маскоўскага патрыярхату на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касцёл дамініканцаў, паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што з’яўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства[16]. Нягледзячы на звароты грамадскасці ў пракуратуру[17], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. 25 снежня2008 у Клецку адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла Найсвяцейшае Тройцы.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, ss. 114—115. ISBN 978-83-227-2629-7.
↑Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
↑Клецк // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории. Т. 1: Лаврентьевская летопись и Суздальская летопись по академическому списку / [под редакцией Е. Ф. Карского]. — М.: Издательство восточной литературы, 1962. — VIII, 577, [3] с.
Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории. Том 2: Ипатьевская летопись. — М.: Издательство восточной литературы, 1962. — XVI, 938, 87 с.
Клецк // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 389. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.