Клецкая мячэць — колішняя мячэць у горадзе Клецку Мінскай вобласці.
Гісторыя
У XVI ст. татары з’явіліся на Клеччыне[1].
Мячэць пабудавана ў 1881 годзе[2].
Прыход заснаваны ў 1886 годзе. Зямлю пад мячэць ахвяраваў Якуб Якубоўскі ў 1880 годзе. Дрэва для будавання падарылі князі Радзівілы. Мячэць рамантавалася ў 1911, 1930—1931 гадах[3].
Пры вызваленні горада Першым Беларускім фронтам 3 ліпеня 1944 года мячэць згарэла. Пасля 1945 года мясцовыя татары маліліся ў доме імама.
Зноскі
Спасылкі