Мінская вобласць
Мінская вобласць (ⓘ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да дзяржаўнай граніцы не мае. ГісторыяВобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 і 1960 г. Падзяляецца на 22 раёны. У 1987 на тэрыторыі вобласці налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі, 1 курортны пасёлак. У 1998 на тэрыторыі вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 7 абласнога падпарадкавання, 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў. ПрыродаДля рэльефу Міншчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца самы высокі пункт Беларусі — гара Дзяржынская. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны. Мінская вобласць знаходзіцца на Балтыйска-Чарнаморскім водападзеле, праз яе тэрыторыю цякуць рэкі Бярэзіна, Нёман, Вілія, Свіслач, Пціч, Случ, а таксама іх прытокі. На поўначы вобласці ёсць значныя азёры, сярод іх выдзяляецца возера Нарач — самае вялікае ў Беларусі. Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы. Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Барысаўскім, Лагойскім раёнах лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна асушаныя. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Нарачанскі нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова). 11-13 ліпеня 2016 года па Мінскай вобласці прайшоў магутны шторм. На гарады абрынуўся моцны лівень, які суправаджаўся шквальным ветрам (да 25 м/с)[3]. Ад уздзеяння стыхіі пацярпелі 578 населеных пунктаў і каля 10 га лесу. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы. Праз год Беларусь зноў падвергнулася разбуральнаму ўздзеянню шторму. У канцы чэрвеня 2017 года над Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі прайшоў магутны навальнічны фронт. Навальніца прынесла залевы і моцны парывісты вецер (да 22 м/с). НасельніцтваДля Мінскай вобласці у цэлым характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
Галоўнай прычынай дэпапуляцыі насельніцтва з’яўляецца нізкі ўзровень нараджальнасці. У 2010 г. сумарны каэфіцыент нараджальнасці па Мінскай вобласці склаў 1,7 на адну жанчыну пры неабходнасці для простага ўзнаўлення насельніцтва каэфіцыента 2,15. Адною з прычын нізкага ўзроўню нараджальнасці з’яўляецца крызіс інстытута сям’і. У Мінскай вобласці кожнае пятае дзіця нараджаецца па-за шлюбам, каля 77 тыс. сямей (19,2 %) з’яўляюцца няпоўнымі, у тым ліку 32 тыс. сямей з непаўналетнімі дзецьмі. Каля 5,2 тыс. дзяцей — сіроты ці засталіся без апекі бацькоў, пры гэтым 84 % — пры жывых бацьках[8]. На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў. Найбольшыя гарады: Барысаў (150,6 тыс. чал.), Салігорск (101,7), Маладзечна, Слуцк, Жодзіна (62,4 тыс. чал.). Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 88,5 %, рускія — 7,1 %, палякі — 1,3 %, украінцы — 1,2 %.
Органы кіраванняПрадстаўнічая ўлада: Мінскі абласны Савет дэпутатаў. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4. Выканаўчая ўлада: Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4. ГаспадаркаУ гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Мінская вобласць спецыялізуецца на здабычы калійнай солі; прамысловасць мае шматгаліновы характар і ўключае: хімічную, лёгкую, машынабудаванне (грузавікі, станкі) будаўнічыя матэрыялы (бетон), электроніку, мэблю. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах (працэнт прамысловасці вобласці пазначаны ў дужках): Салігорск (25,5 %), Барысаў (19,8 %), Жодзіна (13,95 %), Слуцк (7,2 %), Маладзечна (6 %).[9] Мінская вобласць з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа. У вобласці вырошчваюцца збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульба, гародніна. У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД. Сродкі масавай інфармацыі
КультураУ вобласці знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Усё ў Маладзечне. Праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца». Ад 1999 года вобласць (разам з Гродзенскай) стала месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[11][12][13]. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
Information related to Мінская вобласць |