Аб’яднаныя Масмедыі |
Тып |
Аб’яднанне выдаўцоў беларускай недзяржаўнай рэгіянальнай прэсы |
Год заснавання |
ліпень 2009 |
Размяшчэнне |
Баранавічы, Беларусь |
Ключавыя фігуры |
Старшыня праўлення Віктар Марчук |
Прадстаўніцтва |
Беларусь |
Колькасць членаў |
16 |
Вэб-сайт |
masmedyi.by |
«Аб’яднаныя Масмедыі» — асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі. Заснавана ў ліпені 2009 года, калі дзесяць выдаўцоў мясцовых газет стварылі яе[1]. На 2021 год аб’ядноўвае 16 выдаўцоў недзяржаўных друкаваных і інтэрнэт-СМІ, многія з якіх у свой час былі выключаны з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, з розных рэгіёнаў Беларусі.
Гісторыя
15 ліпеня 2009 года пасведчанне аб рэгістрацыі асацыяцыі атрымаў Уладзімір Янукевіч, кіраўнік выдавецкага дому «Intex-press», які і ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ[1].
У 2010 годзе асацыяцыя прыняла ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі» і адтрымала дыплом за подпісам Алега Праляскоўскага[2]. У 2011 годзе РУП «Дом друку» адмовіў асацыяцыі ў стэндзе па «арганізацыйна-тэхнічных прычынах»[2]. У 2012 годзе для асацыяцыі выставілі непад’ёмны кошт за стэнд, што вымусіла адказацца ад удзелу ў выставе[3].
29 сакавіка 2021 года да аб’яднання далучыліся «Сильные Новости» і «Mogilev.Online», што давяло лічбу чальцоў да 16[4].
У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў ліпені 2021 года прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў журналістаў выданняў асацыяцыі, частка з якіх была дапытаная і падвергнута арыштам[5][6][7]. Таксама ў журналістаў была масава канфіскавана тэхніка[8]. Як вынік «Рэгіянальная газета» была вымушана перастаць друкавацца[9].
Выданні ў межах асацыяцыі
Сябры асацыяцыі выдаюць мясцовыя масава-палітычныя выданні з агульным накладам больш за 80.000 асобнікаў. Гэта:
- «Брестская газета» (Брэст),
- «Бобруйский курьер» (Бабруйск),
- «Борисовские новости» (Барысаў),
- «Вечерний Бобруйск» (Бабруйск),
- «Вольнае Глыбокае» (Глыбокае),
- «Газета Слонімская» (Слонім),
- «Ганцавіцкі час» (Ганцавічы),
- «Информ-прогулка» (Лунінец),
- «Інфа-Кур’ер» (Слуцк),
- «Наша слова» (Ліда),
- «Першы рэгіён» (Бяроза, Ганцавічы, Драгічын, Івацэвічы, Пінск),
- «Рэгіянальная газета» (Маладзечна),
- «Сильные Новости» (Гомель),
- «УзГорак» (Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці),
- «EX-PRESS.BY» (Барысаў і Жодзіна),
- «Hrodna.life» (Гродна),
- «Intex-press» (Баранавічы),
- «Mogilev.Online» (Магілёў).
Былыя чальцы:
Мэта арганізацыі
Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам і абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных і трэнінгавых праграм.
Інтэрнэт-рэсурсы газет
Зноскі
Спасылкі