Населены пункт узнік у другой палове 1960-х гадоў у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае». Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаны ў 1961 годзе).
Першы торф на электрастанцыю пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.
Герб Праўдзінскага не мае афіційнага статуса. Уяўляе сабой іспанскі, па гарызанталі падзелены на дзве роўныя часткі. У ніжняй частцы герба размешчана шэра-чорныя прастакутнікі сімвалізуючыя торф (Праўдзінскі ўзнік у 1966—1968 гадах у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства). У верхняй частцы знаходзіцца сцяг горадаМар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна, на блакітным фоне у цэнтры размешчана выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных адзеннях з белым покрывам.
Прадпрыемства па вытворчасці ўгнаенняў, харчавальных грунтоў і інш. ТАА «Флорабел»
Торфабрыкетнае прадпрыемства УП «Сяргеевіцкае».
Торфабрыкетнае прадпрыемства УП «Сяргеевіцкае».
Кавярня
Сацыяльная сфера
Адукацыя
Праўдзінскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй. Заснаваны ў 1971 годзе. Прымаюцца асобы з агульнай базавай адукацыяй. Рыхтуе працоўных па спецыяльнасцях: маляр, тынкоўшчык, абкладчык-плітачнік, мантажнік, электразварнік і інш [16].
Палац культуры. Роспіс «Песня аб Беларусі» ў палацы культуры афармляў Юрый Багушэвіч[18].
Ахова здароўя
Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1979 годзе і была разлічана на 75 ложкаў. Цяпер бальніца разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[19]
Спорт
У 2024 годзе адкрыты стадыён для тарфянога футбола[20].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пра́ўдзінск
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Цытвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 11 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 8 (1526).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні пасёлка Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці да катэгорыі рабочых пасёлкаў ад 29 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 1 (1555).
↑Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 46.
Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Праўдзінскі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 599. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.