У Вялікую Айчынную вайну ў пачатку ліпеня 1941 быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі тут каля 6 тысяч чалавек; разам з жыхарамі вёскі Асавіно, Баравыя, Гані, Дальва, Ідаліна, Мыльніца, Слабада, Трысцень, Тхарніца, Хатынь (не адрадзіліся). У раёне дзейнічалі партызанскія брыгады «Жалязняк», 1-я антыфашысцкая, «Дзядзькі Колі», Лагойская, «Бальшавік», «Народныя мсціўцы», імя Варанянскага, імя Фрунзе, «Смерць фашызму», «Штурмавая», асобны партызызанскі атрад «Мясцовыя»; Лагойскія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. Выдавалася падпольная газета «За Савецкую Беларусь». Вызвалены ў пачатку ліпеня 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Мінскай аперацыі.
16 ліпеня 1954 года скасаваны Бясядскі, Прудзішчанскі і Слабадскі сельсаветы, 14 красавіка 1959 года — Калачоўскі сельсавет, 25 ліпеня 1959 года — Юркавіцкі сельсавет. 24 мая 1960 года скасаваны Коранскі і Кузевіцкі сельсаветы, утвораны Лагазінскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Плешчаніцы, Акалоўскі, Акцябрскі, Задор’еўскі, Зарэцкі, Ізбішчанскі, Каменскі, Крайскі, Нястанавіцкі, Плешчаніцкі і Прусевіцкі сельсаветы скасаванага Плешчаніцкага раёна, Прылепскі і Юр’еўскі сельсаветы скасаванага Смалявіцкага раёна. 6 студзеня 1965 года Прылепскі і Юр’еўскі сельсаветы вернуты адноўленаму Смалявіцкаму раёну. 30 студзеня 1969 года Падонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменкаўскі. 30 студзеня 1976 года скасаваны Прусевіцкі сельсавет. 26 верасня 1983 года скасаваны Плешчаніцкі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Лагойск і Лагойскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 26 снежня 1995 года ўтвораны Лагойскі сельсавет. 3 чэрвеня 1998 года Лагойск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 3 красавіка 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет перайменаваны ў Швабскі[4]. 30 кастрычніка 2009 года Плешчаніцкі пассавет рэарганізаваны ў Плешчаніцкі сельсавет, скасаваны Ізбішчанскі і Знаменкаўскі сельсаветы[5]. 28 мая 2013 года скасаваны Зарэчанскі, Лагазінскі і Нястанавіцкі сельсаветы[6].
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +17,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 630 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду складае 188 дзён.
Пад лясамі каля 50 % тэрыторыі раёна, лясы ў асноўным хваёвыя.
Агульная колькасць насельніцтва Лагойскага раёна на 1 студзеня2008 г. складае 38,4 тыс. чалавек (у 2006 — 38,9 тыс.). Шчыльнасць насельніцтва — 16 чал/км². У раёне 318 населеных пунктаў, г. Лагойск і г.п. Плешчаніцы.
Ахова здароўя
У структуру ДУЗ «Лагойская ЦРБ» уваходзяць: цэнтральная раённая бальніца, 2 паліклінікі, Плешчаніцкая 2-ая раённая бальніца, 1 участковая бальніца, 7 бальніц сястрынскага дагляду, 24 ФАПы, 2 цэладзённыя пасты хуткай медыцынскай дапамогі.
Адукацыя
Рэалізацыю права грамадзян на атрыманне паўнавартаснай адукацыі ажыццяўляюць розныя тыпы навучальных устаноў: 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 1 гімназія, 15 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў, 7 базавых агульнаадукацыйных школ, 1 вучэбна-педагагічны комплекс, 3 вучэбна-педагагічныя комплексы, 1 вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа, 2 дамы дзіцячай творчасці, дзіцячы сацыяльны прытулак, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, 2 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, УКК.
Агульнаадукацыйныя ўстановы наведваюць 4618 вучняў, дашкольныя — 1138 дзяцей.
Ахоп навучэнцаў раёна рознымі тыпамі дыферэнцыяванага навучання склаў: у 1—11 кл. — 49 %, 8—11 кл. — 72,5 %. 85 % школаў надаюць адукацыйныя паслугі на падвышаным і паглыбленым узроўні. Установы адукацыі раёна падтрымліваюць сувязі з 7 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.
Культура
У раёне ёсць неабходная база для арганізацыі вольнага часу, задавальнення запатрабаванняў і развіцці творчых здольнасцяў жыхароў: 2 дзіцячыя школы мастацтваў, дом рамёстваў, ганчарная майстэрня, 42 бібліятэкі, 29 клубных устаноў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, раённы Цэнтр культуры.
На тэрыторыі раёна захаваліся архітэктурныя помнікі: Свята-Мікалаеўская царква ў Лагойску (1824), помнікі народнага драўлянага дойлідства другой паловы ХIХ стагоддзя — касцёл у в. Амнішава і царква ў в. Ізбішча, капліца ў в. Жардзяжжа — помнік эклектычнай архітэктуры (другая палова ХIХ-пачатак ХХ стст).
Зарыян Даленга-Хадакоўскі, сапр. Адам Чарноцкі (1784, маёнтак каля в. Гайна — 1825) — славяназнавец, адзін з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.