Благавешчанскі касцёл і кляштар дамініканцаў (Клецк)
Дабравешчанскі касцёл і кляштар дамініканцаў — помнік архітэктуры сталага барока. У цэнтры горада Клецка Мінскай вобласці, па вул. Панкратаўская, 8. ГісторыяКляштар быў заснаваны ў 1683 г. скарбнікам навагрудскім Ежы Казімірам Булгакам і яго жонкай Кларай з Галтоўскіх. У тым жа годзе па фундацыі маршалка літоўскага князя С.К. Радзівіла драўляны касцёл заменены на мураваны, асвячоны 6 чэрвеня 1684 г. Пасля скасавання ў 1832 годзе Дамініканскага кляштара ў Дабравешчанскім касцёле была ўладкавана праваслаўная Спаса-Уваскрасенская царква. У 1854 г. царква адрамантавана за кошт князя Гераніма Лявона Радзівіла (быў створаны драўляны іканастас на 13 абразоў). У савецкі час храм закрыты (у ім быў размешчаны філіял механічнага завода). Царква адноўлена ў 2000 г. АрхітэктураНеф (у плане выцягнуты прамавугольнік) і алтарная апсіда з паўцыркульным завяршэннем накрыты высокім агульным дахам. З поўначы — невялікая сакрысція. Галоўны фасад вырашаны як аб’ёмная дзвюхвежавая пласціна і падзелены карнізам (ніжэй узроўню карнізу нефу) на две роўныя па вышыні часткі. Масіўныя чацверыковыя вежы спачатку завяршаліся пакатымі, потым высокімі чатырохсхільнымі шатрамі (вярхі разбураныя), тарэц даху закрываўся трохвугольным франтонам, па вышыні амаль роўным з вежамі. Фасады рытмічна расчлянёныя шырокімі пілястрамі, пластыка галоўнага фасада ўзбагачаная нішамі, франтончыкамі, скульптурай і лепкай. Будынак кляштара дамініканцаўНа ўсходзе за касцёлам пастаўлены двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак кляштара, накрыты вальмавым дахам. Фасады рытмічна расчлянёныя шырокімі лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Планіроўка галерэйная з тарцовай двухмаршавай лесвіцай. Перакрыцці памяшканняў, галерэй і падвалаў скляпеністыя. З 1795 г. пры кляштары існавала школа на дзесяць студэнтаў шляхецкага паходжання і шпіталь (заснаваны М. Адахоўскім). Цяпер у кляштары размешчаны інтэрнат. Касцёл і кляштар — помнікі рэспубліканскага значэння. Літаратура
Спасылкі
Information related to Благавешчанскі касцёл і кляштар дамініканцаў (Клецк) |