Іканаста́с (грэч.εἰκονοστάσιον) — алтарная перагародка, больш-менш суцэльная, якая цягнецца ад паўночнай да паўднёвай сцяны і аддзяляе алтарную частку праваслаўнага храма ад асноўнай прасторы. Складаецца з аднаго ці некалькіх радоў ікон, устаноўленых у вызначаным парадку гарызантальных бэльках — цяблах. У цэнтры размяшчаюцца царскія вароты.
Характарыстыка
Алтар храма з часоў ранняга хрысціянства адасобліваўся ад сярэдняй часткі храма асобай невысокай агароджай. Да V—VII стагоддзяў алтарная перагародка ператвараецца ў сімвалічны вобраз Нябеснай Царквы на чале з яе Заснавальнікам — Ісусам Хрыстом. Шмат’ярусны іканастас, звернуты да вернікаў, з’яўляецца не проста агароджай алтара, але раскрывае духоўную сутнасць таго, што ўтрымліваецца і здзяйсняецца ў алтары і ва ўсёй Царкве Хрыстовай[1].
Беларусі іканастас вызначаўся пэўнымі асаблівасцямі: колькасць радоў З—4, «дэісусны» чын ператвораны ў «апостальскі», які разам з абразамі, змешчанымі па вертыкалі над царскімі варотамі, утвараў крыжовы кампазіцыйны стрыжань і нёс асноўную сэнсавую і дэкаратыўную нагрузку; «праайцоўскі» чын адсутнічаў або змяшаны з «прароцкім», апошнім часам рабіўся ў выглядзе групы картушаў[2].
У сярэдзіне XVIII ст. ва ўніяцкіх храмах заменены алтарамі на ўзор касцельных. У праваслаўных цэрквах як самабытная з’ява існаваў да 1840-х г., пазней іканастасы стваралі па зацверджаных тыпавых праектах і пакідалі ў аздабленні толькі асобныя самабытныя дэкаратыўныя элементы[2].
З помнікаў XVII — першай паловы XIX стст., якія можна разглядаць як традыцыйныя для беларускіх земляў (з сярэдзіны XIX ст. іканастасы выконваліся па тыпавых праектах, распрацаваных рускімі архітэктарамі), захаваліся адзінкі. Яшчэ каля двух дзясяткаў твораў, цяпер страчаных, зафіксавана на фотаздымках канца XIX — пачатку XX стст.[3]
↑Флікоп-Світа, Г. А. Іканастасы ўніяцкіх храмаў Беларусі. Ад цяблавай кантрукцыі да архітэктурнага твора (XVII—XVIII ст.) / Г. Флікоп-Світа // Беларускі гістарычны часопіс. — 2016. — № 10. — С. 23—26.
Літаратура
Флоренский, Павел. Иконостас. — СПб., Общество памяти игумении Таисии, 2006. — 192с.
Успенский Л. А. Вопрос иконостаса// Православная икона. Канон и стиль. — М., «Православный паломник», «Глаголы жизни», 1998.
Азы древнерусской иконописи. — М.,"Юный художник", 2000. — с.11-22
Кудрявцева Т. Н., Федоров В. А. Высокий русский иконостас. — М.,"Патриаршие пруды", «Пульс», 2004.
Efthalia Rentetzi, Le iconostasi delle chiese greche in Italia[1] Apostoliki Diakonia, Atene 2008.