Ваўмянка Новая — рака ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Волма (басейн Дняпра). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Карпілаўка, упадае ў сажалкі рыбакамбінату «Волма».
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.