Магілёўскі раён
Магілёўскі раён
Краіна
Беларусь
Уваходзіць у
Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр
Магілёў
Дата ўтварэння
17 ліпеня 1924
Кіраўнік
Алег Іванавіч Чыкіда
Афіцыйныя мовы
Родная мова: беларуская 73,94 %, руская 24,3 %Размаўляюць дома: беларуская 29,51 %, руская 67,35 %[ 1]
Насельніцтва (2009 )
43 166 чал.[ 1] (3-е месца)
Шчыльнасць
22,63 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад
беларусы — 93,07 %, рускія — 5,02 %, украінцы — 1,03 %, іншыя — 0,88 %[ 1]
Плошча
1 895,40[ 2] (3-е месца)
Вышыня над узроўнем мора
167 м [ 3]
Афіцыйны сайт
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магілёўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Магілёў . Знаходзіцца ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Чавускім , Быхаўскім , Клічаўскім , Бялыніцкім , Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР . Цэнтр — горад Магілёў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі , Вендаражскі , Вішоўскі , Вялікабялевіцкі , Гарадзішчанскі , Гаранскі , Дабрасневіцкі , Дасовіцкі , Дашкаўскі , Карабанаўскі , Княжыцкі , Коцінскі , Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы) , Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі) , Палыкавіцкі , Пашкаўскі , Рафалаўскі , Сялецкі , Цішоўскі . 21 жніўня 1925 года перайменаваны сельсаветы: Карабанаўскі — у Краснапольскі , Коцінскі — у Хонаўскі , Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі) — у Гуслішчанскі , Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы) — у Навасёлкаўскі (Навасельскі) . 24 верасня 1926 года ўтвораны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет . У 1927 годзе ўтвораны Чарназёмаўскі сельсавет . Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Амхаўскі , Грабянёўскі , Мастоцкі , Махаўскі , Машанацкі , Слабодкаўскі (Слабодскі) , Таранаўскі , Шчэжарскі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна . 5 красавіка 1935 года Вішоўскі, Навасёлкаўскі (Навасельскі), Рафалаўскі сельсаветы перададзены Бялыніцкаму раёну . 23 жніўня 1937 года Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці . 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бракаўскі, Вялікабялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Гуслішчанскі, Дабрасневіцкі, Краснапольскі, Палыкавіцкі, Таранаўскі, Хонаўскі, Хрыпялёўскі, Чарназёмаўскі, Шчэжарскі сельсаветы, Амхаўскі сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі , утвораны Дарскі , Мікалаеўскі і Семукацкі сельсаветы. 21 ліпеня 1956 года Дасовіцкі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі . 22 ліпеня 1960 года скасаваны Грабянёўскі, Дарскі, Махаўскі, Нядашаўскі, Семукацкі, Сялецкі, Хонаўскі сельсаветы, утвораны Бокатаўскі і Вяйнянскі сельсаветы, Мікалаеўскі сельсавет перайменаваны ў Палыкавіцкі . 25 снежня 1964 года да раёна далучаны Сухарэўскі сельсавет Чавускага раёна . 15 студзеня 1965 года зноў утвораны Дарскі сельсавет . 4 чэрвеня 1965 года зноў утвораны Махаўскі і Семукацкі сельсаветы, Бокатаўскі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі . 6 красавіка 1973 года Слабодкаўскі сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі , Хонаўскі сельсавет — у Заводскаслобадскі . 9 снежня 1975 года Машанацкі сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі . 21 чэрвеня 1983 года Дарскі сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі , 17 чэрвеня 2006 года Цішоўскі сельсавет — у Буйніцкі [ 4] . 23 снежня 2009 года скасаваны Брылеўскі сельсавет[ 5] .
Насельніцтва
2009 год — 43 166 жыхароў[ 6] (без уласна Магілёва з насельніцтвам 372 тыс. чал.). Усяго налічваецца 279 сельскіх населеных пунктаў. 19,3 тыс. жыхароў (43 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна) пражывае ў аграгарадках.
2016 год — 40 234 жыхароў[ 7]
2017 год — 40 130 жыхароў[ 8]
Геаграфія
24 % плошчы раёна займаюць лясы. Асноўныя рэкі раёна: Дняпро з прытокамі Вільчанка , Паўна с Лазнёўкай , Дубравенка , Лахва с Лахвіцай і Жыварэзкай ; Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі); Раста з прытокам Рудзея .
На тэрыторыі раёна знаходзяцца возера Безыменнае і вадасховішча Рудзея .
Карысныя выкапні : торф , пяскі , гліны , мінеральныя воды .
Дзяржаўныя заказнікі: Варацей, Пагост, Раманькі.
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы , Оршу , Крычаў , Жлобін , аўтамагістраль на Мінск ; аўтадарогі на Віцебск , Гомель , Бабруйск , Рагачоў , Слаўгарад , Чэрыкаў . Па Дняпры ажыццяўляецца суднаходства.
Культура, адукацыя, друк
Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай «Прыдняпроўская Ніва», гл. [1] . Заснавальнік — Магiлёўскi раённы выканаўчы камiтэт.
Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915 , в. Княжыцы — 2005 ) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў
Сяргей Пятровіч Алейнікаў (1909 , в. Зацішша —1984 ), лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза
Лідзія Васільеўна Аўсеенка (1914 , в. Забор’е —), Герой Сацыялістычнай Працы
Віктар Аляксандравіч Грамыка (1923 , в. Сенькава —), беларускі жывапісец, педагог, прафесар, народны мастак Беларусі
Іван Макаравіч Ільюшын (1903 , Прокшанічы — 1997 ) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР , член-карэспандэнт АН БССР
Уладзімір Сямёнавіч Камароў (1923 , в. Княжыцы —) — беларускі хімік, акадэмік Акадэміі Навук Беларускай ССР
Вадзім Андрэевіч Круталевіч (1922 , в. Малое Хонава — 2006 )), беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг
Міхаіл Іванавіч Кучынскі (1911 , в. Прысна 1 — 1995 ), лётчык, Герой Савецкага Саюза
Павел Васілевіч Масленікаў (1914 , в. Нізкая Вуліца — 1995 ), беларускі пейзажыст, народны мастак
Пётр Яфімавіч Пракопаў (1909 , в. Старая Мілееўка — 1980 ), беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства
Цімафей Ерафеевіч Саладкоў (1915 , в. Шчэжар — 1995 ), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар . Заслужаны работнік культуры БССР
Зоя Прохараўна Цітова (1919 , в. Галынец 1 — 1995 ), акушэрка, Герой Сацыялістычнай Працы
Ягор Арцёмавіч Юрчанка (1919 , Палыкавічы 1 — 1981 ), Герой Савецкага Саюза
Старшыні Магілёўскага райвыканкама
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Раёны Герб Магілёўскай вобласці Гарады Пгт 1 горад абласнога падпарадкавання
Магілёўскі раён у гістарычных адміністрацыйных адзінках
Магілёўская акруга існавала ў 1924—1930 гадах
Цэнтр Раёны
Магілёўская вобласць БССР існавала ў 1938—1990 гадах
Цэнтр вобласці Раёны
Асіповіцкі (да 1944, 1954—1962, з 1965)
Бабруйскі (да 1944, з 1954)
Быхаўскі
Бялыніцкі
Бярэзінскі (да 1944)
Глускі (1960—1962, з 1966)
Горацкі
Дрыбінскі (да 1959, з 1989)
Касцюковіцкі
Кіраўскі (да 1944, з 1954)
Клімавіцкі
Клічаўскі (да 1944, 1954—1962, з 1965)
Краснапольскі
Круглянскі (да 1959, з 1966)
Крычаўскі (да 1962, з 1965)
Магілёўскі
Мсціслаўскі
Прапойскі (з 1945 — Слаўгарадскі ) (да 1962, з 1965)
Хоцімскі (да 1962, з 1966)
Чавускі
Чэрыкаўскі (да 1959, з 1966)
Шклоўскі