Палыкавіцкая крыніца — крыніца, якая знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці на паўднёвым захадзе вёскі Палыкавічы[2]. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Побач з крыніцай знаходзіцца капліца Святой Параскевы і купальня[3].
Згадана расійскім акадэмікам В. М. Севяргіным(руск.) (бел. у 1802 годзе: «…знаходзіцца мінеральная крыніца з вялікім утрыманнем у яе вадзе вуглекіслаты. Таксама там знаходзіцца капліца»[2][5].
Каля крыніцы быў пабудаваны каменны грот з калодзежам, абітым ацынакаванымі лістамі. 3 крыніцы па трубах вада падавалася ў вялікі басейн (змяшчаў аж 100 вёдзер). Лекавая моц крыніцы была настолькі шырока вядомай, што да яе прыязджалі нават здалёк[2].
У 1859 годзе ўпершыню быў зроблены хімічны аналіз палыкавіцкай вады, які пацвердзіў яе лекавыя ўласцівасці[2].
У 1983 годзе крыніца была аб’яўлена помнікам прыроды[2][6].
Геаграфія і гідралогія
Крыніца знаходзіцца на дне глыбокага яру, парослага лесам. Яна з’яўляецца вытокам невялікага ручая, які ўпадае ў Дняпро за 150 м ад крыніцы. Расход вады складае больш за 100 м³ у суткі[2][7].
Хімічны склад вады
Вада гідракарбанатная, кальцыевая, канцэнтрацыя фтору адносна высокая — 0,49 мг/л. PH вады — каля 7,5[2].
↑В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства
↑Рашэнне № 8/2 ад 28 красавіка 1983 г. Дзяржаўнага камітэта БССР па ахове прыроды
↑Асабліва аховаемыя прыродныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага . — Магілёўскі абласны камітэт рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.
Літаратура
В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства
Асабліва аховаемыя прыродныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага. — Магілёўскі абласны камітэт рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.