Даўжыня ракі 18 км[2]. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сафіеўка Магілёўскага раёна, усё ніжняе цячэнне ў межах Магілёва, дзе і ўпадае ў Дняпро. Даліна добра распрацаваная, яе шырыня 18—20 м. Схілы стромкія, вышынёй 18—20 м, іх пераразаюць шматлікія яры. Вадазбор нізінны[1]. Мае два прытокі — ручаі Струшня і Прыснянка (справа).
На паўночна-заходняй ускраіне Магілёва на рацэ плаціна і сажалка. Месца адпачынку гараджан.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 159. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Республика Беларусь. Могилёвская область. Могилёвский район: карта. Могилёв: план города / Ред. Г. Г. Науменко, Г. А. Мациевская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз.